09:26 21 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.01
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
Удзельнік WorldSkills

Конкурс WorldSkills 2018 стартаваў у Мінску

© Фото : WorldSkills Belarus
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

Па словах міністра адукацыі, адна з асноўных задач сёння - наблізіць навучанне да рэальнага сектара эканомікі.

МІНСК, 22 мая — Sputnik. Конкурс прафесійнага майстэрства сярод школьнікаў і навучэнцаў WorldSkills 2018 стартаваў у панядзелак у беларускай сталіцы.

WorldSkills — міжнародны некамерцыйны рух, у рамках якога выбіраюць лепшых у той ці іншай прафесійнай вобласці сярод навучэнцаў каледжаў, ліцэяў і студэнтаў. Праходзіць рэгулярна чэмпіянат WorldSkills і ў Беларусі.

Чарговы чэмпіянат стартаваў у Мінску ў панядзелак. Прыняў удзел у адкрыцці і міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.

"Любы працадаўца зацікаўлены ў тым, каб кадры былі прафесійнымі і валодалі тэхналогіямі", — адзначыў Карпенка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Як нагадаў міністр, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ставіць перад Беларуссю важную задачу — наблізіць навучанне да рэальнага сектара эканомікі.

Асноўныя спаборніцтвы ў рамках WorldSkills 2018 пройдуць у Мінску 22 і 23 мая. Пераможцы спаборніцтваў прадставяць Беларусь на сусветным чэмпіянаце ў Казані.

Тэги:
адукацыя, конкурс, WorldSkills, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы