06:35 13 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Вуліца Савецкая, Гродна

Люкі з гербам горада і яго назвай на чатырох мовах з'явіліся ў Гродне

© Sputnik Ася Поплавская
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3110

Пешаходныя вуліцы абласнога цэнтра ўпрыгожылі незвычайныя люкі.

МІНСК, 29 мая — Sputnik. Стылізаваныя пад даўніну люкі, упрыгожаныя гербам, з'явіліся на пешаходных вуліцах у Гродне, паведамляецца на сайце Гродзенскага аблвыканкама.

На люках выява герба Гродна — святы алень Губерт, пазначаная дата заснавання горада, а таксама пераклад яго назвы на тры мовы — рускую, англійскую і кітайскую.

Як распавёў дырэктар Гродзенскіх цеплавых сетак РУП "Гроднаэнерга" Генадзь Купраш, першую партыю з 50 дэкаратыўных люкаў ужо ўсталёўваюць на пешаходных вуліцах Гродна. Пачалі з вуліцы Савецкай — менавіта па ёй пройдзе святочнае шэсце XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

У далейшым на прадпрыемстве плануюць замяніць люкі ў гістарычнай частцы Гродна, якая з'яўляецца цэнтрам прыцяжэння турыстаў.

По теме

Скульптуры герояў "Белых Рос" з'явіліся ў Гродне
Тэги:
Гродна, Беларусь

Галоўныя тэмы