Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў Мінску

© PixabayДранікі, архіўнае фота
Дранікі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мэта традыцыйнай акцыі, якая стартуе 11 чэрвеня і працягнецца да 17 чэрвеня, - папулярызацыя нацыянальнай кухні.

МІНСК, 4 чэр — Sputnik. Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў Мінску з 11 па 17 чэрвеня, паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Спецыяльныя летнія меню прапануюць 77 кафэ і рэстаранаў сталіцы. Пералік страў і цэны будуць фіксаваны, ежа — прыгатаваная па адзіным рэцэпце.

У меню ўвойдуць: летняя агароднінная салата з хатнім тварагом (3,50 беларускага рубля), халаднік на кефіры з печаным бульбай (2,50 беларускага рубля), мачанка з блінамі (9 рублёў), лапуны з грудзінкай і грыбным соусам (7 рублёў), бярозава-мядовы напой (2 рублі).

Мэта мерапрыемства, якое праходзіць ужо ў 17-ы раз, — папулярызацыя беларускай нацыянальнай кухні.

Спіс устаноў, якія прымаюць удзел у акцыі, можна знайсці на сайце ведамства.

Стужка навiн
0