Графік правядзення ЦТ - 2018

© Sputnik / Виктор ТолочкоПерад здачай ЦТ у Мінску
Перад здачай ЦТ у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першы тэст - па беларускай мове - прызначаны на 12 чэрвеня, а апошні - па сусветнай гісторыі - на 2 ліпеня. Прадугледжаны і тры рэзервовыя дні - у ліпені.

Цэнтралізаванае тэсціраванне — ключавы этап уступнай кампаніі ў беларускія ВНУ. Абітурыенты выбіраюць да чатырох прадметаў з 11 прапанаваных і праходзяць па іх тэсты — без смартфонаў, падручнікаў і падказак. Затым з сертыфікатамі ЦТ рабяты падаюць дакументы ў прыёмныя камісіі ВНУ, дзе іх адбіраюць па сумарным балам (вынікі тэсціравання і атэстат).

Графік правядзення ЦТ 2018 быў зацверджаны яшчэ ў пачатку года. Большасці абітурыентаў і іх бацькоў расклад экзаменаў ужо вядомы, аднак часам можа ўзнікаць блытаніна. Sputnik прыводзіць афіцыйны графік цэнтралізаванага тэсціравання гэтага года.

Графік ЦТ сёлета

  • 12 чэрвеня (панядзелак) — беларуская мова
  • 14 чэрвеня (чацвер) — руская мова
  • 16 чэрвеня (субота) — грамадазнаўства
  • 18 чэрвеня (панядзелак) — матэматыка
  • 20 чэрвеня (серада) — біялогія
  • 22 чэрвеня (пятніца) — замежная мова (англійская, французская, нямецкая, кітайская або іспанская)
  • 24 чэрвеня (нядзеля) — хімія
  • 26 чэрвеня (аўторак) — фізіка
  • 28 чэрвеня (чацвер) — гісторыя Беларусі
  • 30 чэрвеня (субота) — геаграфія
  • 2 ліпеня (панядзелак) — сусветная гісторыя (найноўшы час)

Цэнтралізаванае тэсціраванне па кожным прадмеце будзе пачынацца ў 11:00. Уваходзіць у пункты правядзення ЦТ можна будзе толькі па дакументу і спецыяльным пропуску, атрыманаму пры рэгістрацыі.

Графік ЦТ на рэзервовыя дні

Пры ўмове наяўнасці паважнай прычыны для пропуску ЦТ у асноўны дзень абітурыенты могуць зарэгістравацца на праходжанне тэсціравання ў рэзервовыя дні. Рэгістрацыя для ЦТ у рэзервовыя дні пройдзе з 30 чэрвеня па 3 ліпеня.

У рэзервовыя дні ЦТ пройдзе па наступным графіку:

  • 6 ліпеня (пятніца) і 8 ліпеня (нядзеля) — беларуская мова, руская мова.
  • 6 ліпеня (пятніца) і 10 ліпеня (аўторак) — грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія і сусветная гісторыя (найноўшы час).

У рэзервовыя дні ЦТ 2018 будзе праходзіць толькі ў Мінску — у Белдзяржуніверсітэце.

Стужка навiн
0