Інстытут пладаводства распавёў, чым беларускія клубніцы лепш за галандскія

© Sputnik / Дмитрий БосакКлубніцы, архіўнае фота
Клубніцы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Навукоўцы імкнуцца вывесці клубніцы, якія не запатрабуюць апрацоўкі хімікатамі для павелічэння тэрміну захоўвання.

МІНСК, 6 чэр — Sputnik. Беларускія клубніцы больш прыдатныя для выкарыстання ў нашых умовах, чым замежныя гатункі, лічаць у інстытуце пладаводства.

"Галандскія гатункі, да прыкладу, у Беларусі не раянаваныя, могуць вырасці, а могуць — не", — распавяла загадчык аддзела інфармацыі, укаранення і маркетынгу РУП "Інстытут пладаводства" Наталля Кадыка.

У цэлым намаганні навукоўцаў накіраваныя на тое, каб можна было мінімізаваць апрацоўку расліны, якая выкарыстоўваецца для таго, каб ягады даўжэй захоўваліся.

Усяго ў Беларусі выведзена шаснаццаць гатункаў клубніц.

© Sputnik / Елена ВасильеваУ Беларусі выведзена шаснаццаць гатункаў клубніц
В Беларуси выведено шестнадцать сортов клубники - Sputnik Беларусь
У Беларусі выведзена шаснаццаць гатункаў клубніц

"Палова з іх выведзена ў інстытуце пладаводства. Гатункі, якія выведзеныя ў нас, добра захоўваюцца і пераносяць транспарціроўку", — адзначыла Кадыка.

Правільная назва клубніц — суніцы садовыя. Нядаўна ў інстытуце вывелі новы гатунак "Купава". Каб вывесці новы гатунак, можа спатрэбіцца некалькі гадоў. А для стварэння новага гатунку яблыкаў або груш могуць спатрэбіцца дзесяткі гадоў.

Стужка навiн
0