06:49 16 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Банкамат, архіўнае фота

Банкаўскія карткі могуць не працаваць ноччу 9 і 16 чэрвеня

© Sputnik / Игорь Зарембо
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Збоі ў працы банкаўскіх картак магчымыя з-за тэхналагічных работ, якія будуць праводзіцца з 00:00 да 06:00.

МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Карткі некаторых беларускіх банкаў могуць працаваць са збоямі ноччу 9 і 16 чэрвеня, паведамілі ў ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" (БПЦ).

З 00:00 да 06:00 у гэтыя дні буду праводзіцца тэхналагічныя работы па абнаўленні праграмнага забеспячэння на сеткавым абсталяванні прадпрыемства.

Паведамляецца, што ў паказаны час могуць здарацца кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр", а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмнага комплексу БПЦ.

"Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці", — гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства.

У цяперашні час Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае разлікі па картках наступных банкаў:

  • АСБ Беларусбанк
  • Белаграпрамбанк
  • БПС-Сбербанк
  • БСБ Банк
  • Парытэтбанк
  • Белінвестбанк
  • БНБ-Банк
  • Банк "Рашэнне"
  • Франсабанк
  • Цэптарбанк
  • БТА Банк

У БПЦ абслугоўваюцца больш за 9,72 мільёна картак. Да сеткі падлучаныя каля 76 тысяч арганізацый гандлю і сэрвісу, каля 116 тысяч плацежных тэрміналаў, больш за 3 тысячы банкаматаў і 2,7 тысячы інфакіёскаў.

Тэги:
Банкі, Беларусь

Галоўныя тэмы