10:39 18 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.19
Лес, архіўнае фота

Забарона на наведванне лясоў дзейнічае амаль ва ўсіх абласцях Беларусі

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1610

У дадзены момант забароны на наведванне лясоў няма толькі ні ў адным раёне Магілёўскай вобласці.

МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Забарона на наведванне лясоў абвешчана ва ўсіх 16 раёнах Брэсцкай вобласці, аб гэтым паведамілі ў Брэсцкім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні.

Напачатку чэрвеня было прынята рашэнне забараніць наведваць лясы па ўсёй Брэсцкай вобласці, за выключэннем Жабінкаўскага раёна. Аднак сёння стала вядома, што забарона ўведзена і там.

Раней была абвешчана забарона на наведванне лясоў у Гомельскай вобласці, у Гродзенскай вобласці — за выключэннем Слонімскага і Навагрудскага раёнаў, у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці і Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці.

Забарона азначае, што грамадзяне не павінны заходзіць на тэрыторыю лясоў, таксама туды не павінен заязджаць транспарт, за выключэннем службовага. Неабходнасць забароны на наведванне лясоў выкліканая спякотай, недахопам вільгаці і моцным ветрам у многіх раёнах рэспублікі — усё гэта можа прывесці да моцнага пажару на вялікай плошчы ў выпадку неасцярожнага абыходжання з агнём.

"У гэтым годзе ў нашых лясах адбылося 246 выпадкаў узгаранняў на плошчы 686,1 гектара. Пры гэтым найбольш моцна пацярпелі лясу Брэстчыны: там адбылося 52 пажары на плошчы 223,4 гектара, Гомельшчыны — 81 пажар на 201,5 гектара, Міншчыны — 71 пажар на агульнай плошчы 193,8 гектара. У астатніх рэгіёнах пажары нязначныя", — распавёў кансультант упраўлення лясной гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Вугрын.

Пакараннем для тых, хто парушае забарону, можа стаць штраф у памеры да 25 базавых велічынь — да 612,5 рубля для фізічных асоб і да 50 базавых велічынь — да 1225 рублёў для юрыдычных асоб. Аднак на першы раз могуць зрабіць папярэджанне. З моманту ўвядзення забароны на наведванне лясоў дзяржаўная лясная ахова затрымала больш за 200 парушальнікаў.

Некалькі дзён таму адбыўся пажар у лясным масіве ў Чарнобыльскай зоне на Украіне. Агонь бушаваў на плошчы больш за 10 гектараў. Пажар удалося ліквідаваць на трэці дзень.

По теме

Эколагі прапануюць зрабіць Палессе аб’ектам сусветнай спадчыны ЮНЭСКА
Прэзідэнт запатрабаваў жалезнага парадку ў ахове прыроды
Тэги:
лес, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы