19:44 17 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.06
Чыгуначны вакзал у Мінску

Афармленне Прывакзальнай плошчы Мінска зменяць

© Sputnik / Руслан Кривобок
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2110

На адным з карпусоў БДУ з'явіцца рэклама, а паміж старым і новым вакзаламі будзе святлодыёдная панэль.

МІНСК, 11 чэр — Sputnik. Афармленне Прывакзальнай плошчы беларускай сталіцы зменіцца, паведаміў у панядзелак на нарадзе ў Мінгарвыканкаме галоўны архітэктар горада Павел Лучыновіч.

Канцэпцыя афармлення Прывакзальнай плошчы была распрацавана спецыялістамі "Мінскрэклама". Неўзабаве выглядаць гэта месца будзе па-новаму.

"Быў праведзены аналіз існуючай сітуацыі, на аснове якога сфарміраваныя прапановы па захаванні, мадэрнізацыі або дэмантажы існуючых рэкламных канструкцый, а таксама па стварэнні новых", — заявіў Лучыновіч.

Па словах галоўнага архітэктара Мінска, на будынку гасцініцы ў чыгуначным вакзале могуць усталяваць новы дах. На корпусе аднаго з факультэтаў БДУ могуць вылучыць месца для рэкламы, а паміж старым і новым будынкамі вакзала хочуць усталяваць вялікую святлодыёдную панэль.

Плануюць гарадскія ўлады і перагледзець падыходы да размяшчэння білбордаў на плошчы — іх стане менш. Закрануць змены і прылеглыя вуліцы.

План мерапрыемстваў па рэалізацыі новай канцэпцыі афармлення знаходзіцца на стадыі распрацоўкі. Змяніць неўзабаве абяцаюць і праспект Пераможцаў — там дэмантуюць частку шыльдаў, а некаторыя заменяць. Раней чыноўнікі рэкамендавалі для праспекта адзіны стыль шыльд і рэкламных аб'яў, каб не было "аляпаватасці".

Тэги:
Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы