09:36 21 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.01
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
ЦТ у Мінску

ЦТ 2018: што можна ўзяць з сабой на выпрабаванні?

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Уступная кампанія 2018: апошнія навіны (21)
22 0 0

Што можна, а чаго нельга браць на ЦТ і як апранацца ў дзень здачы экзамену - у даведцы Sputnik.

Цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе ў 2018 годзе з 12 чэрвеня — першай абітурыенты будуць здаваць беларускую мову. Расцягнуцца выпрабаванні больш чым на два тыдні, а апошнім іспытам стане сусветная гісторыя найноўшага часу.

Перад здачай ЦТ у Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко

ЦТ, як і любы экзамен, мае шэраг важных правілаў, прадыктаваных патрабаваннямі бяспекі і сумленнасці адбору абітурыентаў. Што можна з сабой прыносіць у пункт здачы тэсціравання і ў чым нельга з'явіцца на экзамене?

Пашпарт і ручка

Спіс рэчаў, якія можна браць з сабой у пункт правядзення ЦТ, кароткі: спецыяльны пропуск, пасведчанне асобы і чорная капілярная або гелевая ручка. На выпрабаванні па фізіцы і хіміі ўзяць можна і самы просты калькулятар. Усе лісты для чарнавікоў вам пададуць арганізатары ЦТ.

Можна ўзяць з сабой і празрыстую бутэльку з негазаванай вадой. Патрабаванне адно: яна павінна быць закрытая.

Чаго нельга браць?

На ЦТ нельга браць усё, што не дазволена — так, ва ўсякім разе, заяўляюць арганізатары. Гэта значыць ніякіх прысмакаў, ежы, канспектаў, падручнікаў і, вядома, мабільных тэлефонаў у абітурыента ў пункце правядзення ЦТ быць не павінна.

Забароненыя і электронныя гадзіннікі, і навушнікі — зрэшты, усё, што можа выклікаць падазрэнні ў праверкі. Памятайце: калі вас выдаляць з пункта правядзення ЦТ за выкарыстанне гаджэтаў або шпаргалак, пераздаць выпрабаванне вы не зможаце.

Як апранацца на ЦТ?

Пэўнага дрэс-кода на ЦТ не ўстаноўлена. Аднак ёсць некаторыя дэталі. Так, калі вы прыйдзеце ў галаўным уборы і неабходнасць гэтага не звязана з рэлігійнымі поглядамі, то вас папросяць зняць яго.

Зрэшты, здаровы сэнс пры выбары ўбору для здачы тэсціравання ўсё ж такі павінен быць: у пляжным касцюме ісці на ЦТ не варта. Няма патрэбы ісці і ў афіцыйна-дзелавым гарнітуры, галоўнае — каб вы сябе камфортна адчувалі і вас нішто не адцягвала ад заданняў.

Тэмы:
Уступная кампанія 2018: апошнія навіны (21)
Тэги:
Цэнтралізаванае тэсціраванне, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы