10:45 18 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.19
Людзі на вуліцах Мінска

Расіяне лічаць Беларусь самай дружалюбнай краінай

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Акрамя нашай краіны самымі дружалюбнымі назвалі Кітай і Казахстан.

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Амаль палова расіян назвалі Беларусь самай дружалюбнай краінай для Расіі, такія дадзеныя паводле апытання прыводзіць "Левада-цэнтр".

Па дадзеных сацыялагічнага апытання, 49% расіян назвалі менавіта Беларусь самым блізкім саюзнікам Масквы. Следам сярод дружалюбных дзяржаў ідуць Кітай з 40%, Казахстан — 32%, Сірыя набрала 21%, а Індыя атрымала 19% галасоў.

Спіс недружалюбных ў адносінах да Расіі краін узначалілі Злучаныя Штаты, якія атрымалі такую ацэнку ад 78% апытаных расіян. Следам з 49% ідзе Украіна, затым Вялікабрытанія — 38%, 26% набрала Латвія, а Польшча — 24%.

У спіс так патрапілі Літва з 23%, Германія атрымала 17%, а Эстонія — 15%. Парыж і Тбілісі атрымалі па 8% галасоў.

"Левада-цэнтр" праводзіў даследаванне ў канцы мая па рэпрэзентатыўнай выбарцы гарадскога і сельскага насельніцтва па ўсёй Расіі. У выніку было апытана 1600 чалавек у ўзросце ад 18 гадоў і старэй. Апытанне прайшоў у 136 населеных пунктах 52 суб'ектаў краіны.

Тэги:
Апытанне, Расія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы