02:26 17 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Галоўны корпус БДУ, архіўнае фота

Кіраўніка кожнай пятай кафедры змянілі ў БДУ

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2310

Сярэдні ўзрост кіраўніка кафедры ў Белдзяржуніверсітэце - 44 гады, прыкметна менш, чым у папярэднія гады.

МІНСК, 23 чэр — Sputnik. Склад загадчыкаў кафедрамі галоўнай ВНУ краіны за год змянілі на 20%, такую інфармацыю агучыў рэктар БДУ Андрэй Кароль на прафесарскім сходзе ВНУ.

Рэктар галоўнай ВНУ краіны распавёў аб стратэгіі і прыярытэтах развіцця Белдзяржуніверсітэта. Тут павышаюць якасць адукацыі, ужываюць кадравую палітыку з апорай на рэальныя дасягненні, імкнуцца больш эфектыўна ўкараняць вынікі навуковых даследаванняў.

"У БДУ распрацаваны і з 2018 года рэалізуецца праект Стратэгіі развіцця кадравага патэнцыялу. Напрыклад, ужо на 20% абноўлены склад загадчыкаў кафедрамі, сярэдні ўзрост якіх складае 44 гады, скарочана 20 ставак кіруючых работнікаў комплексу БДУ", — паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Не так даўно ў БДУ былі аб'яднаны два структурныя падраздзяленні — ІМБТ і ДІКСТ — у Інстытут бізнесу. Таксама быў рэструктурызаваны Інстытут журналістыкі.

Таксама нядаўна ў ВНУ пачаў рэалізоўвацца механізм рэйтынгавай сістэмы аплаты працы, новая форма ўзаемадзеяння факультэтаў і інстытутаў з кіраўніцтвам БДУ.

"Акрамя таго, былі пазначаныя праблемныя палі па рэалізацыі стратэгічных задач і іх магчымыя перспектывы. Робяцца намаганні па правядзенні капітальнага рамонту Галоўнага корпуса БДУ", — дадалі ў ВНУ.

Тэги:
БДУ, Андрэй Кароль, Беларусь

Галоўныя тэмы