00:37 18 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Механізаваная калона на вуліцы Старынаўскай

Фотафакт: першая генеральная рэпетыцыя парада прайшла ў Мінску

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Незалежнасці - 2018: падрабязнасці аб галоўным свяце (25)
11 0 0

У маршруты руху грамадскага транспарту, які праходзіць па некаторых вуліцах сталіцы, унесены змены.

МІНСК, 24 чэр — Sputnik. Першая з дзвюх генеральных рэпетыцый парада ў гонар Дня Незалежнасці прайшла напярэдадні ў Мінску.

Спачатку ваенная тэхніка і транспарт з вайскоўцамі сталі на вуліцы Старынаўскай — у 19:00 калона пайшла праз горад да стэлы "Мінск — горад-герой".

Рух прайшоў па вуліцы Заснавальнікаў, Старынаўскай, праспекце Незалежнасці і Машэрава, вуліцы Ціміразева, Сапёраў, праспекце Пераможцаў, вуліцы Арлоўскай і Сурганава.

Первая генеральная репетиция парада к 3 июля
© Sputnik / Виктор Толочко
Першая генеральная рэпетыцыя парада да 3 ліпеня

Вяртанне калоны адбылося па праспекце Машэрава, вуліцах Ціміразева і Сапёраў, праспекце Пераможцаў, вуліцах Арлоўская і Сурганава, праспекце Незалежнасці, вуліцы Старынаўскай і Уруччы.

У сувязі з рэпетыцыямі парада з 17:00 да 24:00 гадзін у маршруты аўтобусаў і тралейбусаў, якія праходзяць па вуліцах сталіцы, дзе будзе рухацца тэхніка, былі ўнесены карэкціроўкі.

В праздничном параде примут участие около 3,2 тысячи военнослужащих
© Sputnik / Виктор Толочко
У святочным парадзе прымуць удзел каля 3,2 тысячы вайскоўцаў

Другая генеральная рэпетыцыя парада адбудзецца ў той жа час у чацвер, 28 чэрвеня.

Непасрэдна ў Дзень Незалежнасці калоны будуць рухацца па тых жа маршрутах, аднак механізаваная калона пачне рух а 04:00 а транспарт з удзельнікамі пешай калоны зрушыцца а 06:00.

Вторая генеральная репетиция парада состоится 28 июня
© Sputnik / Виктор Толочко
Другая генеральная рэпетыцыя парада адбудзецца 28 чэрвеня

У святочным парадзе прымуць удзел каля 3,2 тысячы ваеннаслужачых, а таксама каля 260 адзінак тэхнікі.

Галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці — адзначаецца штогод 3 ліпеня, згодна з рашэннем рэферэндуму 1996 года. Традыцыйна гэты дзень з'яўляецца выхадным.

Тэмы:
Дзень Незалежнасці - 2018: падрабязнасці аб галоўным свяце (25)

По теме

Упершыню ў парадзе на Дзень Незалежнасці прымуць удзел вайскоўцы з Кітая
Упершыню ў парадзе на Дзень Незалежнасці прыме ўдзел "жаночы полк"
Больш за 250 адзінак тэхнікі прыме ўдзел у парадзе на Дзень Незалежнасці
Тэги:
парад, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы