23:06 17 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Парад на 3 ліпеня, архіўнае фота

Мінабароны патлумачыла, навошта кожны год 3 ліпеня праводзяцца парады

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
24 0 0

Большасць жыхароў краіны падтрымліваюць правядзенне парадаў у Мінску, запэўніваюць у ведамстве.

МІНСК, 26 чэр — Sputnik. Міністэрства абароны Беларусі растлумачыла, навошта кожны год на Дзень Незалежнасці праводзяцца ваенныя парады ў цэнтры Мінска.

Падрыхтоўка да парада ў гонар 3 ліпеня працягваецца ў беларускай сталіцы. Зрэшты, рухам тэхнікі па Мінску задаволеныя не ўсе: кіроўцы скардзяцца на перакрытыя вуліцы, гараджане — на шум і сапсаваны асфальт.

"Пераважная большасць грамадзян нашай краіны адназначна падтрымлівае традыцыю правядзення парадаў у Мінску. Напрыклад, у мінулым годзе ваенны парад прыйшлі глядзець 250 тысяч грамадзян нашай краіны і гасцей сталіцы. Па аб'ектыўных прычынах ўсіх жадаючых не маглі змясціць трыбуны", — заявіў у аўторак прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў.

Як адзначыў прадстаўнік ведамства, нават на начных трэніроўках сёлета трыбуны перапоўненыя моладдзю, а ўдзельнікаў параду сустракаюць авацыямі. Растлумачыў ён і сэнс правядзення такіх мерапрыемстваў.

"Парады ў Дзень Незалежнасці Беларусі дэманструюць перш за ўсё тое, што ў нас ёсць што абараняць: мір, стабільнасць, галоўныя каштоўнасці беларускага народа, асноўныя стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы, якімі з'яўляюцца суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльная цэласнасць, непахіснасць канстытуцыйнага ладу. Адначасова з гэтым парады паказваюць, што ў нас ёсць чым абараняць усё гэта", — падкрэсліў Макараў.

Ваенны парад у гонар Дня незалежнасці, традыцыйна, пройдзе 3 ліпеня на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава — ля стэлы Мінск — Горад-герой. Штогод прымае ўдзел у святочных мерапрыемствах і прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.

По теме

Упершыню ў парадзе на Дзень Незалежнасці прымуць удзел вайскоўцы з Кітая
Упершыню ў парадзе на Дзень Незалежнасці прыме ўдзел "жаночы полк"
Больш за 250 адзінак тэхнікі прыме ўдзел у парадзе на Дзень Незалежнасці
Тэги:
парад, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны РБ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы