10:37 21 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.15
Дзяўчына трымае смартфон

Мабільную сувязь на чыгунцы палепшаць на працягу года

© Pexels
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Беларусь рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў 2019 (17)
1110

На беларускай чыгунцы да Еўрапейскіх гульняў запланавана будаўніцтва 51 аб'екта.

МІНСК, 26 чэр — Sputnik. Мабільную сувязь абяцаюць палепшыць на галоўных чыгуначных магістралях Беларусі да другіх Еўрапейскіх гульняў — гэта значыць на працягу года.

Беларусы нярэдка скардзяцца на праблемы з сувяззю ў цягніках: сігнал часта знікае, не працуюць перыядычна ні званкі, ні інтэрнэт. Да буйнога спартыўнага мерапрыемства, якое чакаецца ў краіне ў наступным чэрвені, гэта абяцаюць выправіць.

"Да II Еўрапейскіх гульняў у нас таксама запланавана будаўніцтва 51 аб'екта для чыгункі", — заявіў у аўторак у прэс-цэнтры БелТА прадстаўнік сотавага аператара — партнёра арганізатараў конкурсу.

Сувязь будзе палепшана на галоўных чыгуначных магістралях Беларусі — на тых шляхах, якімі госці будуць прыбываць на Еўрапейскія гульні.

Ужо рэалізаваны праект па аснашчэнні 19 чыгуначных вакзалаў краіны грамадскім Wi-Fi.

Прадстаўнікі партнёраў аргкамітэта Еўрапейскіх гульняў не ўдакладнілі, ці будзе сувязь палепшана толькі для абанентаў пэўнага аператара або на рашэнне праблем варта разлічваць усім карыстальнікам мабільных тэлефонаў.

Тэмы:
Беларусь рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў 2019 (17)

По теме

Міністр спорту: мы годна правядзем Еўрапейскія гульні
Еўрапейскія гульні дапамогуць Беларусі ўмацаваць імідж на сусветнай арэне
Еўрапейскія гульні 2019 не саступяць Алімпіядзе
Тэги:
мабільная сувязь, Еўрапейскія гульні-2019, Беларуская чыгунка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы