11:40 19 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.22
Знешні выгляд супрацоўнікаў правапарадку адпавядае святу

Міліцыя на святочныя дні пяройдзе на ўзмоцненае нясенне службы

© Sputnik / Артем Бордовский
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

У месцы масавых гулянняў не будуць дапускацца людзі, якія знаходзяцца ў стане ап'янення. На ўваходах на святочныя пляцоўкі будуць усталяваныя пункты пропуску.

МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Супрацоўнікі міліцыі пяройдуць на ўзмоцненае нясенне службы, пачынаючы з 2 чэрвеня і аж да 4 ліпеня з нагоды святкавання Дня Незалежнасці, паведаміў журналістам начальнік аддзела масавых мерапрыемстваў упраўлення аховы правапарадку МУС Уладзімір Станілевіч.

"Усе месцы масавых мерапрыемстваў плануецца ўзяць пад узмоцнены кантроль. У найбольш шматлюдных месцах будзе ажыццяўляцца прапускны рэжым", — адзначыў прадстаўнік МУС.

Пляцоўкі, якія будуць задзейнічаны на час святкавання галоўнага дзяржаўнага свята, будуць абследаваны сапёрамі. Для агляду грамадзян на ўваходах будуць абсталяваны спецыяльныя пункты.

"З 9:00 2 ліпеня да 9:00 4 ліпеня асабовы склад органаў унутраных спраў будзе пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы", — удакладніў Уладзімір Станілевіч.

Акрамя таго, сталічная ДАІ раніцай 3 ліпеня будзе абмяжоўваць рух на час праходжання тэхнікі, якая ўдзельнічае ў парадзе, а таксама ўвечары каля стэлы "Мінск — горад-герой". Таму ўладальнікам аўтамабіляў варта загадзя прадумаць свой маршрут руху.

Тэги:
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы