Еўрапейскія лоукостары могуць прыйсці ў аэрапорт Гродна

© PixabayАвіялайнер Ryanair
Авіялайнер Ryanair - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Чыноўнікі спадзяюцца "перабіць" пасажырапаток, які едзе ў Вільнюс.

МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Ідуць перамовы па пытанні прыходу еўрапейскіх лоукост-кампаній у аэрапорт Гродна, заявіў у сераду намеснік міністра транспарту Аляксей Ляхновіч.

Аэрапорт, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Паміж Варшавай і Лоддзю з'явіцца найбуйнейшы ў Еўропе аэрапорт

Лоукост-кампаніі не прыходзяць у мінскі аэрапорт з-за занадта высокіх і нявыгадных тарыфаў. Досыць вялікая колькасць беларусаў з-за гэтага аддае перавагу віленскаму аэрапорту.

"Гарадзенскі аэрапорт мы разглядаем для прыцягнення лоукост-кампаній. Прадпрыемства "Белаэранавігацыя", якому належыць гэты аэрапорт, вядзе перамовы", — заявіў у сераду намеснік міністра.

Гаворка, паводле слоў Ляхнова, ідзе пра еўрапейскія лоукостары — у тым ліку кампаніі AirBaltic. Перамовы ідуць не толькі па такіх авіякампаніях, падкрэсліў ён.

"Ёсць пратакол аб намерах, падпісаныя дакументы, у тым ліку з польскімі кампаніямі", — дадаў Ляхновіч, яго словы прывяла БелТА.

Калі лоукост-кампаніі сапраўды прыйдуць у аэрапорт Гродна, частку пасажырапатоку з Вільнюса могуць "перабіць" на гэты горад. Зрэшты, усё залежыць і ад таго, якія канкрэтна кампаніі прыйдуць — той жа AirBaltic прыкметна даражэй, чым Wizzair ці RyanAir, якія прапануюць пералёты па Еўропе і за дзесяць еўра.

Канцэпцыі па развіцці распрацавалі ўсе аэрапорты краіны. Так, аэрапорт Брэста хочуць арыентаваць на польскі кірунак, але разглядаюць і магчымасць пералётаў у гарады Расіі.

Стужка навiн
0