00:29 18 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Станцыя метро Купалаўская

Стала вядома, як будзе працаваць метро ў Мінску на Дзень Незалежнасці

© Фото : Минский метрополитен
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
710

Інтэрвалы руху цягнікоў зменяцца на Аўтазаводскай і Маскоўскай лініях метро ў сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў.

МІНСК, 28 чэр — Sputnik. Сталічны метрапалітэн у сувязі са святочнымі мерапрыемствамі 3 ліпеня будзе працаваць з 05:00 да 01:30, паведамілі Sputnik у прэс-службе мінскага метро.

Цягнікі ў метро Мінска на абедзвюх галінах будуць хадзіць з інтэрвалам у 3 хвіліны з 07:30 да 14:00 і з 19:00 да 24:00. Таксама асобны інтэрвал для цягнікоў усталяваны на 3 ліпеня з 14:00 да 19:00 і 4 ліпеня з 00:00 да 01:00: ён складзе 5 хвілін.

Для таго каб пазбегнуць чэргаў ля кас метрапалітэна, у прэс-службе прадпрыемства просяць мінчан і гасцей сталіцы задумацца аб куплі жэтонаў і праязных білетаў загадзя.

"Аплаціць праезд у метро можна бескантактавымі банкаўскімі картамі, з дапамогай валідатараў, устаноўленых на турнікетах усіх станцый", — нагадалі ў прэс-службе.

Тэги:
расклад цягникоў, Мінскі метрапалітэн, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы