09:28 17 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.22
Мемарыял у Трасцянцы

Лукашэнка разам з прэзідэнтамі Германіі і Аўстрыі наведае Трасцянец

© Sputnik Роман Шантар
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
910

У Благаўшчыне, адным з месцаў масавых знішчэнняў Трасцянца, у пятніцу адкрыюць мемарыял, прысвечаны загінулым савецкім грамадзянам, а таксама дэпартаваным з Еўропы яўрэям.

МІНСК, 28 чэр — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разам з кіраўнікамі Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам і Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам у пятніцу возьме ўдзел у мітынгу-рэквіеме на тэрыторыі лагера смерці Трасцянец, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Мітынг будзе прысвечаны памяці ахвяр нацызму, якія загінулі ў Трасцянцы. Мітынг адбудзецца ў Благаўшчыне — урочышча недалёка ад лагера смерці, у якім з мая 1942-га па восень 1943-га было знішчана, па афіцыйных дадзеных, каля 150 тысяч чалавек. Сярод загінулых было некалькі тысяч дэпартаваных яўрэяў з Германіі, Аўстрыі, Чэхаславакіі, якіх цягнікамі мэтанакіравана везлі ў Трасцянец. Да пачатку нулявых памяць загінулых у Благаўшчыне была ніяк не ўшанавана. Усяго ў Трасцянцы, які аб'ядноўвае тры месцы масавага знішчэння, за два гады былі атручаныя газам, забітыя і спаленыя, па афіцыйных дадзеных, 206,5 тысячы чалавек.

Акрамя дзеючага прэзідэнта Аўстрыі ў жалобным мітынгу прыме ўдзел экс-прэзідэнт Аўстрыі Хайнц Фішэр, а таксама іншыя замежныя госці, у тым ліку прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый Аўстрыі, Германіі, Ізраіля, Польшчы, Чэхіі. Польшчу ў прыватнасці прадставіць дзяржаўны сакратар канцылярыі прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі, Чэхію — намеснік старшыні Палаты дэпутатаў парламента Войцех Філіп. Сусветны яўрэйскі кангрэс будзе прадстаўляць намеснік галоўнага выканаўчага дырэктара па пытаннях дыпламатыі Марам Штэрн.

Мяркуецца, што ў ходзе візіту высокіх гасцей у Беларусь адбудуцца асобныя сустрэчы Лукашэнкі з прэзідэнтамі Аўстрыі і Германіі. Лідары краін абмяркуюць пытанні сумеснага ўшанаваньня памяці ахвяраў нацызму, тэматыку двухбаковага супрацоўніцтва і перспектыў выбудоўвання шматбаковага ўзаемадзеяння ў рэгіёне.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы