10:23 21 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.15
Лыжы і палкі на снезе

Урокаў фізкультуры ў беларускіх школах будзе больш

© Sputnik / Александр Вильф
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Многія школьнікі зімой ні разу не стаялі на лыжах, канстатаваў віцэ-прэм'ер.

МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Змест вучэбных праграм па фізкультуры будзе перагледжаны ў Беларусі, заявіў у пятніцу ў парламенце віцэ-прэм'ер Васіль Жарко.

Як адзначыў віцэ-прэм'ер, неабходна сур'ёзна ўзяцца за пытанне развіцця фізкультуры і спорту сярод дзяцей.

"Неабходна перагледзець змест вучэбных праграм па фізкультуры, павялічыць колькасць гурткоў і секцый. Заняткі фізкультурай павінны стаць неад'емнай часткай ладу жыцця нашай моладзі", — упэўнены Жарко.

Па словах віцэ-прэм'ера, камп'ютары, мабільныя тэлефоны і інтэрнэт "усё больш паглынаюць нашых дзяцей" і, як следства, прыводзяць да розных хвароб. У той жа час, на яго думку, усе ўмовы для заняткаў спортам у краіне ёсць.

Жарко падкрэсліў: у школах будзе больш заняткаў фізкультурай і спортам — у тым ліку будуць спартыўна-масавыя мерапрыемствы і ў шосты школьны дзень.

"Многія школьнікі ў зімовы перыяд ні разу не стаялі на лыжах. Да гэтага сезону ўсе школы будуць аснашчаны лыжамі, лыжным абуткам і палкамі", — распавёў Жарко.

Віцэ-прэм'ер заклікаў вырашаць гэтыя пытанні "без фармалізму, з душой".

Тэги:
Адукацыйныя ўстановы, Міністэрства адукацыі РБ, Васіль Жарко, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы