МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па біялогіі, паведамляе Sputnik.
Цэнтралізаванае тэсціраванне па біялогіі абітурыенты здавалі 20 чэрвеня. З больш чым 27 тысяч запісаных на выпрабаванне прыйшлі крыху менш за 26 тысяч чалавек.
Вынікі ЦТ па біялогіі сталі вядомыя ў пятніцу. Абітурыенты атрымліваюць смс-паведамленні са сваімі баламі. Неўзабаве, як чакаецца, ацэнкі з'явяцца і на сайце РІКВ — іх можна даведацца па пашпартных дадзеных і нумару бланка адказаў.
Статыстыку па прадмеце Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў падвядзе пазней — тады ж будзе названа колькасць "стобальнікаў", а таксама тых, хто не змог набраць ніводнага бала.
Сертыфікаты ЦТ пачнуць выдаваць пасля 10 ліпеня. Калі абітурыент набраў ніжэй за парог балаў (для біялогіі гэта 20 балаў па першым профільным прадмеце і 10 — па другім), то сертыфікат ён не атрымае.
Цэнтралізаванае тэсціраванне па біялогіі здаюць у асноўным будучыя медыкі, псіхолагі, біёлагі і некаторыя іншыя спецыяльнасці.
Факт рэгістрацыі і аўтарызацыі карыстальніка на сайтах Sputnik пры дапамозе акаўнта ці акаўнтаў карыстальніка ў сацыяльных сетках пазначае згоду з дадзенымі правіламі.
Карыстальнік абавязваецца сваімі дзеяннямі не парушаць нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства. Карыстальнік абавязваецца выказвацца паважліва ў адносінах да іншых удзельнікаў дыскусіі, чытачоў і асобаў, якія фігуруюць у матэрыялах.
Адміністрацыя мае права выдаліць каментары, зробленыя на мовах, якія адрозніваюцца ад мовы, на якой прадстаўлены асноўны змест матэрыялу.
Каментар карыстальніка будзе выдалены, калі ён:
Адміністрацыя мае права без папярэдняга паведамлення карыстальніку заблакаваць яму доступ да старонкі або выдаліць яго акаунт у выпадку парушэння карыстальнікам правілаў каментавання або пры выяўленнi ў дзеяннях карыстальніка прыкмет такога парушэння.