10:08 20 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
Скрыжаванне праспекта Пераможцаў і праспекта Машэрава ў Мінску

Праспекты Пераможцаў і Незалежнасці часткова перакрыюць 8 ліпеня

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

З-за правядзення велапрабегу і спаборніцтваў па трыятлоне рух на некаторых участках сталічных вуліц будзе абмежаваны.

МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Некаторыя цэнтральныя вуліцы Мінска будуць часткова перакрытыя ў нядзелю, 8 ліпеня, паведамілі Sputnik ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Змяненні звязаны з правядзеннем міжнароднага велапрабегу Ride4women, прысвечанага барацьбе з анкалагічнымі захворваннямі ў жанчын.

Калона з удзельнікамі акцыі стартуе ад вуліцы Каліноўскага ў 10:30, далей пройдзе па праспекце Незалежнасці, вуліцы Леніна і праспекце Пераможцаў.

Велапрабег Ride4women праводзіцца з 2014 года. У гэтым годзе акцыя стартавала 2 ліпеня ў Таліне. У нядзелю, 8 ліпеня, яна ўпершыню пройдзе праз Мінск і завершыцца 15 ліпеня ў Вене.

Спаборніцтвы па трыятлоне

Акрамя таго, рух транспартных сродкаў па праспекце Пераможцаў заўтра, 8 ліпеня, таксама будзе абмежаваны з 10:00 да 12:30 і з 14:00 да 19:00. Абмежаванні закрануць ўчастак ад вуліцы Нарачанскай да МКАД у сувязі са спаборніцтвамі па трыятлоне "Волатфэст 2018".

Рух па праспекце Пераможцаў з боку МКАД у напрамку вуліцы Нарачанскай у перыяд правядзення спаборніцтваў будзе ажыццяўляцца ў штатным рэжыме.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўлічваць інфармацыю аб абмежаванні руху пры выбары маршруту.

Тэги:
Абмежаванне руху транспарту, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы