Стартаваў прыём заявак на конкурс дзяржрэкламы "Імпульс"

© Sputnik / Владимир ТрефиловСтатуэтка для пераможцы конкурсу дзяржрэкламы "Імпульс"
Статуэтка для пераможцы конкурсу дзяржрэкламы Імпульс - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У 2018 годзе канкурсантам трэба будзе змагацца за прызавыя месцы ў васьмі асноўных намінацыях.

Медыягрупа "Расія сёння" адкрыла пяты юбілейны сезон конкурсу дзяржаўнай сацыяльнай рэкламы "Імпульс" — прыём работ 2018 года стартаваў на яго сайце. Да ўдзелу запрошаны органы дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання Расіі і краін СНД, а таксама заснаваныя імі некамерцыйныя арганізацыі з рэкламнымі працамі на сацыяльныя тэмы, апублікаванымі і рэалізаванымі ў перыяд з 1 кастрычніка 2017 года па 13 кастрычніка 2018 года. Прыём заявак адкрыты да 14 кастрычніка.

Ідэйны натхняльнік і нязменны старшыня журы конкурсу дзяржаўнай сацыяльнай рэкламы "Імпульс", генеральны дырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў павіншаваў конкурс з пяцігоддзем і пажадаў поспеху ўсім яго новым удзельнікам: "У гэтым годзе конкурс "Імпульс" святкуе першы юбілей, яму спаўняецца пяць гадоў. "Імпульс" упэўнена адчувае сябе ў прасторы айчыннай сацыяльнай рэкламы. З яе дапамогай мы разумеем, што робіць наша жыццё больш камфортным, бяспечным і асэнсаваным. Сацыяльная рэклама транслюе каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць грамадства і робяць яго больш добрым. Рады, што ў гэтым ёсць часціца працы і энергіі "Імпульс".

У 2018 годзе канкурсантам трэба будзе змагацца за прызавыя месцы ў васьмі асноўных намінацыях:

  • відэарэклама,
  • аўдыёрэклама,
  • вонкавая рэклама,
  • інтэрнэт-рэклама,
  • рэкламны плакат,
  • рэкламны буклет,
  • рэкламная кампанія,
  • рэкламная актывацыя.

Для ўдзельнікаў "Імпульс" прапануе таксама сем спецыяльных намінацый: "Гран-пры", "Трэндсэтар года", "Прызнанне інтэрнэта", "Наш характар", "Будзь здаровы!", "Дзеці — наша ўсё", "Бяспечная язда".

Экспертнае журы, у склад якога па традыцыі ўваходзяць прадстаўнікі рэкламнай індустрыі, медыяэскперты, дзеячы мастацтва, прадстаўнікі федэральных органаў дзяржаўнай улады, вызначыць пераможцаў конкурсу. Выбраць лепшую дзяржаўную рэкламу змогуць і карыстальнікі Рунэту, прагаласаваўшы на сайце конкурсу ў лістападзе 2018 года. Новых лаўрэатаў конкурс "Імпульс" абвесціць на цырымоніі ўзнагароджання ў канцы снежня ў Маскве. Пераможцы атрымаюць памятныя статуэткі, якія сімвалізуюць сацыяльную энергію, накіраваную на стварэнне і ўстойлівае развіццё.

Галоўная ўзнагарода конкурсу "Імпульс-2017" — "Гран-пры" — была ўручана Кіраўніцтву Федэральнай службы судовых прыставаў па Свярдлоўскай вобласці за працу "Узгадай пра сваё дзіця — заплаці аліменты".

"Імпульс" - конкурс дзяржаўнай сацыяльнай рэкламы, які закліканы прыцягнуць увагу грамадства да важнейшых сацыяльных праблем, а таксама вывесці працэс стварэння рэкламы дзяржаўнымі структурамі на якасна новы ўзровень. Арганізатарам штогадовага конкурсу сацыяльнай рэкламы сярод органаў дзяржаўнай улады "Імпульс" выступае міжнародная медыягрупа "Россия сегодня". Старшынёй журы з'яўляецца генеральны дырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.

Стужка навiн
0