05:35 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў калгас Радзіма

Лукашэнка падарыў Geely Atlas калектыву калгаса "Радзіма"

© Фото : пресс-служба президента Беларуси
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Кіраўнік дзяржавы патлумачыў падарунак тым, што цяжкая праца аграрыяў была пад сілу толькі самым моцным людзям, якія і працуюць у "Радзіме".

МІНСК, 10 ліп — Sputnik. Аўтамабіль Geely Atlas атрымаў у якасці падарунка ад прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі калектыў СВК "Калгас "Радзіма". Лукашэнка знаходзіцца ў паездцы па Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці, дзе ў тым ліку знаёміцца з становішчам спраў у калгасе "Радзіма".

Працоўны калектыў заслужыў падзяку прэзідэнта. У дадатак да яе прэзідэнт і ўручыў аўтамабіль-падарунак.

Калектыў калгаса адзначылі "за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў", растлумачылі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Размаўляючы з людзьмі, Лукашэнка заўважыў, што ў свеце няма працы больш самаадданай, чым праца аграрыяў.

"Яна заўсёды была пад сілу толькі самым моцным людзям, тым, якія шчыра любяць сваю зямлю, вобразна кажучы — якія адчуваюць пульсаванне яе сэрца", — сказаў Лукашэнка. Менавіта такія людзі, на яго думку, працуюць у "Радзіме".

Калгас "Радзіма" спецыялізуецца на вытворчасці насення — збожжавых і зернебабовых культур. У 2017 годзе ўраджайнасць у гаспадарцы склала 56,2 цэнтнера з гектара пры сярэднім паказчыку ў вобласці на 33,5 цэнтнера. Акрамя таго, два гады таму за ўласныя сродкі тут змаглі пабудаваць ферму па гадоўлі буйной рагатай жывёлы.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Магілёўская вобласць, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы