06:48 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Урач-тэрапеўт, архіўнае фота

Медыкам да канца года абяцаюць павысіць зарплату

© Sputnik / Николай Хижняк
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Павышаць зарплату беларускім медыкам будуць у рамках выканання задачы, пастаўленай Аляксандрам Лукашэнкам: павысіць да 2025 года заробак медработнікам у два разы.

МІНСК, 10 ліп — Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі анансавала павышэнне зарплаты медработнікам да канца 2018 года. Будучае падвышэнне стане першым у чарадзе змяненняў аплаты працы супрацоўнікаў галіны, вынікам якіх павінна стаць павелічэнне ў два разы да 2025 года зарплат медработнікаў.

Даручэнне павялічыць зарплаты медработнікаў да 2025 года ў два разы паставіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка і ўрад, вынікае з паведамлення Міністэрства аховы здароўя.

"Па даручэнні кіраўніка дзяржавы і ўрада Рэспублікі Беларусь Міністэрства аховы здароўя сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны і Міністэрствам фінансаў прапрацоўваюць пытанні паэтапнага павышэння аплаты працы медыцынскім работнікам у 2018-2025 гадах з мэтай павелічэння яе памеру ў два разы да 2025 года", — гаворыцца ў паведамленні.

Пакуль заробак медыкаў істотна адстае ад сярэдняга па краіне. Прычым разрыў павялічваецца. Калі ў мінулым годзе ён складаў 21% (сярэднямесячная заработная плата ў ахове здароўя ў 2017 годзе склала 644,3 рубля супраць 815,2 рубля ў цэлым па народнай гаспадарцы), то ў гэтым ужо 22%. За 5 месяцаў 2018 года сярэднямесячны заробак у ахове здароўя склаў 701,8 рубля, а па народнай гаспадарцы — 901,6.

У цяперашні час у Міністэрстве аховы здароўя рыхтуюць дакументы, якія дазволяць перагледзець аплату працы медработнікаў. Акрамя таго, плануецца павышэнне заработнай платы і фармацэўтам, а таксама медыцынскім фізікам, біёлагам і хімікам, якія ўдзельнічаюць разам з медыцынскімі работнікамі ў аказанні высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі.

У чэрвені кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Валерый Малашка казаў, што намаганні галіны накіраваныя на рашэнне важнай задачы па павелічэнні заробкаў медыкаў.

"Да канца года даручэнне кіраўніка дзяржавы і ўрада па дасягненню ўзроўню сярэднямесячнай зарплаты да тысячы рублёў будзе выканана", — казаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Тэги:
заработная плата, Міністэрства аховы здароўя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы