17:04 16 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD1.97
  • EUR2.31
  • 100 RUB3.17
Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў і Мікалай Іванавіч Дземянцей

Пайшоў з жыцця старшыня Вярхоўнага Савета Мікалай Дземянцей

© Sputnik / Леонид Палладин
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1910

Вядомы беларускі палітык у свой час узначальваў Вярхоўны Савет 12-га склікання. Менавіта пад яго старшынствам была падпісана Дэкларацыя аб незалежнасці БССР.

МІНСК, 10 ліп — Sputnik. Пайшоў з жыцця старшыня Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання Мікалай Дземянцей, паведамілі Sputnik у беларускім парламенце.

Вядомы беларускі палітычны дзеяч нарадзіўся ў 1930 годзе ў Чашніцкім раёне. За яго плячыма навучанне ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і Вышэйшай партыйнай школе пры ЦК КПСС.

Першыя крокі ў кар'еры Мікалай Дземянцей рабіў у сваёй роднай Віцебскай вобласці, дзе ён прайшоў шлях ад інспектара абкама да сакратара ЦК КПБ.

У 1989-1990 гады быў старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, а наступныя два гады ўжо кіраўніком Вярхоўнага Савета дванаццатага склікання.

Непасрэдна пад старшынствам Дземянцея 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет прыняў Дэкларацыю аб суверэнітэце БССР.

У 1997-2000 гадах быў членам Савета Рэспублікі, куды прайшоў па квоце, якая выдаткоўваецца прэзідэнтам Беларусі.

Тэги:
Смерць публічных людзей, Мікалай Дземянцей, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы