13:29 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і старшыня СВК Калгас Радзіма Аляксандр Лапацентаў

Зараз амаль усе не паляць: Лукашэнка распавялі, як матывуюць калгаснікаў

© Photo : пресс-служба президента Беларуси
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
21 0 0

Старшыня калгаса "Радзіма" распавёў Лукашэнку падчас візіту ў Бялыніцкі раён, як матывуе работнікаў вяртацца ў родны калгас.

МІНСК, 11 ліп — Sputnik. Работнікаў калгаса "Радзіма" стымулююць весці здаровы лад жыцця і вяртацца пасля вучобы ў родную гаспадарку. Аб гэтым прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку распавёў старшыня калгаса "Радзіма" Аляксандр Лапацентаў падчас візіту кіраўніка дзяржавы ў Бялыніцкі раён, паведамляе БелТА.

Па словах старшыні калгасу, тым, хто вядзе здаровы лад жыцця, даплочваюць 10% ад заробку. "Спачатку з падобнай ідэі смяяліся, а цяпер у нас 85% работнікаў не паляць", — адзначыў Лапацентаў.

Сярэдняя зарплата ў гаспадарцы складае 973 рублі.

Тым, хто прыязджае працаваць у калгас і працуе добрасумленна, першыя два гады аплачваюць камуналку, лепшыя вучні гаспадаркі атрымліваюць стыпендыю за добрую вучобу.

Калі маладыя спецыялісты прыязджаюць у гаспадарку пасля вучобы, ім плацяць пад'ёмныя, даюць беспрацэнтную пазыку ў 2,5 тысячы рублёў, якую можна не аддаваць, калі адпрацаваў на прадпрыемстве 5 гадоў. Каб утрымаць моладзь на вёсцы, маладым людзям, што яшчэ не дасягнулі 35 гадоў, у гаспадарцы даплочваюць 10% ад заработнай платы.

Зараз у СВК працуюць 292 чалавекі. Сярэдні ўзрост работнікаў калгасу — 44 гады.

Аляксандр Лапацентаў узначальвае калгас "Радзіма" з 1981 года. Ён узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыны III ступені, яму прысвоена званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы