Завяршыліся здымкі фіналу "Гульні тронаў"

© Photo : HBO (2011-...)Кадр з "Гульні тронаў"
Кадр з Гульні тронаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З праектам ужо развіталіся усе акцёры - ад Эміліі Кларк да Кіта Харынгтана.

МІНСК, 11 ліп — Sputnik. Здымкі фінальнага сезону папулярнага тэлесерыяла "Гульня тронаў" завершаны, выканаўцы галоўных роляў развітваюцца ў сацыяльных сетках з праектам.

"Гульня тронаў" — адзін з самых папулярных тэлесерыялаў сучаснасці. Апошні сезон фэнтэзійнай сагі будзе прадстаўлены ў 2019 годзе.

З папулярным праектам у ліпені акцёры ўжо развітваюцца на сваіх старонках у сацыяльных сетках: пра канец здымак распавялі Эмілія Кларк, Кіт Харынгтан, Сафі Тэрнер, Мэйсі Уільямс і іншыя.

Аб падрабязнасцях завяршэння "Гульні тронаў" ніхто не паведамляе. Стваральнікі праекта прынялі беспрэцэдэнтныя меры бяспекі: выкарыстоўвалі "самазнішчальныя" копіі сцэнароў, спецыяльна здымалі некалькі варыянтаў фіналу — на выпадак уцечкі. Хто атрымае ў выніку Жалезны трон, стане вядома толькі ўлетку 2019-га.

Невядомы фінал "Гульні тронаў" і з-за таго, што серыял апярэджвае першакрыніцу — серыю кніг "Песня лёду і полымя" амерыканскага фантаста Джорджа Марціна. Фінальныя раманы сагі будуць дапісаныя толькі пасля выхаду серыяла.

Стужка навiн
0