17:16 16 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD1.97
  • EUR2.31
  • 100 RUB3.17
ЦТ

Акей, Sputnik: ці можна аспрэчыць вынікі ЦТ?

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Уступная кампанія 2018: апошнія навіны (39)
910

Бланк у Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў па жаданні абітурыента могуць паказаць - калі вы сумняваецеся ў карэктнасці падліку правільных адказаў.

МІНСК, 11 ліп — Sputnik. Падача дакументаў у ВНУ стартуе ў Беларусі з 12 ліпеня. У прыёмныя камісіі падаюцца атэстаты, меддаведкі і іншыя дакументы, але самыя галоўныя з іх — сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ). Менавіта гэтыя балы потым сумуюцца з атэстатам, па суме адзнак вы ўдзельнічаеце ў конкурсе на паступленне.

Пасля атрымання сваіх вынікаў некаторыя абітурыенты выказваюць нязгоду са сваімі баламі: лічаць, што ацанілі няўдала, ці хочуць "пераздаць" тэсціраванне. Ці можна гэта зрабіць?

Парадак правядзення ЦТ выразна рэгламентаваны адпаведнай пастановай Саўміна Беларусі ад 06.06.2006 г. №714, а таксама іншымі нарматыўнымі актамі.

Так, у Палажэнні аб прыёмнай камісіі вышэйшай навучальнай установы, зацверджаным Мiнадукацыi, выразна гаворыцца пра пераздачы: "Пераздача ўступных іспытаў (этапа) не дазваляецца".

У самой жа пастанове аб парадку правядзення ЦТ, як і ў іншых нарматыўных актах, не прадугледжваецца магчымасць прайсці тэст паўторна або аспрэчыць тое, як ацанілі вашы адказы — зрабіць гэта немагчыма.

Калі ў абітурыента ёсць сумненні ў тым, ці правільна ацанілі і праверылі яго бланк адказаў ЦТ, то дакумент можна паглядзець у Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў — там будзе відаць, якія адказы былі дадзены і якія з іх правільныя.

Правярае бланкі цэнтралізаванага тэсціравання з адказамі камп'ютар, таму суб'ектыўнасць ці іншыя "асобасныя" фактары выключаныя. Ацэнка ж падлічваецца па пэўнай формуле, у якой "кошт" аднаго задання залежыць ад колькасці правільных адказаў: у рамках ЦТ даецца не абсалютная ацэнка ведаў абітурыента, а яго ранжыраванне адносна іншых.

Тэмы:
Уступная кампанія 2018: апошнія навіны (39)

По теме

Разумніца якая! Дзяўчына з Ашмянаў здала два ЦТ на 100 балаў
Ёсць пытанне: як падлічваюць балы на ЦТ?
Тэги:
Цэнтралізаванае тэсціраванне, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы