17:30 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.15
Каманды-ўдзельніцы Міжнароднага турніру юных матэматыкаў

Беларускія школьнікі перамаглі ў міжнародным турніры матэматыкаў

© Фото : пресс-служба Министерства образования
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Каманда Беларусі абыйшла прадстаўнікоў Германіі, Францыі, Расіі і іншых краін.

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Беларуская каманда заняла першае месца на X Міжнародным турніры юных матэматыкаў, паведамілі Sputnik у прэс-службе міністэрства адукацыі.

Матэматычны турнір праходзіў у Парыжы з 5 па 12 ліпеня. Спаборнічалі ва ўзроўні ведаў у каралеве навук 12 каманд з васьмі краін: Беларусі, Расіі, Францыі, Германіі, Румыніі, Балгарыі, Грузіі і Індыі.

"У адрозненне ад алімпіяд турнір юных матэматыкаў — гэта калектыўнае (каманднае) спаборніцтва навучэнцаў ва ўменні вырашаць складаныя даследчыя матэматычныя задачы, правільна і пераканаўча падаваць атрыманыя вынікі, аргументавана адстойваць свой пункт гледжання ў дыскусіях", — распавялі ў прэс-службе міністэрства.

Асноўнымі ініцыятарамі турніру з'яўляюцца навукоўцы ўніверсітэта Парыж-Сюд (Францыя) і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Само спаборніцтва складалася з некалькіх матэматычных "баёў" паміж камандамі.

"Вынікам удзелу ў турніры у 2018 годзе стала атрыманне камандамі Беларусі (асноўнай і дадатковай) залатога і бронзавага медалёў. У рэйтынгу каманд, якія прынялі ўдзел у турніры, асноўная каманда заваявала абсалютная першае месца", — распавялі ў Мінадукацыі.

За ўсе гады ўдзелу ў Міжнародным турніры юных матэматыкаў Рэспубліка Беларусь заваявала шэсць залатых, тры срэбныя і пяць бронзавых медалёў — гэта лепшы вынік сярод усіх краін-удзельніц Міжнародных турніраў юных матэматыкаў.

Тэги:
матэматыка, школьнікі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы