09:39 22 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.15
Валідатар

Праезд у грамадскім транспарце можа падаражэць

© Sputnik / Марина Серебрякова
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Пытанне аб павелічэнні тарыфу на праезд у грамадскім транспарце зараз абмяркоўваецца, у прыватнасці, у Мінгарвыканкаме.

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Праезд у грамадскім транспарце Мінска можа падаражэць, у цяперашні час гарадскія ўлады абмяркоўваюць праект рашэння, які павінен зацвердзіць новыя тарыфы.

"Пытанне абмяркоўваецца", — паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінгарвыканкама.

Аднак ні тэрміны, калі будзе прынята рашэнне, ні магчымы новы кошт талона і жэтона ў метро ў прэс-службе выканкама агучваць не сталі.

Апошні раз праезд у грамадскім транспарце Мінска даражэў у лістападзе 2017 года. Кошт адной паездкі тады павялічыўся на 5 капеек: у трамваях, аўтобусах і тралейбусах да 60, а ў метро — да 65 капеек.

Не выключана, што новае падаражэнне праезду будзе аналагічным: ва ўсякім выпадку, у праекце гарадскога бюджэту на 2018 год прадугледжвалася павелічэнне кошту праезду у наземным транспарце да 65 капеек, а ў метро — да 70 капеек.

Тэги:
кошт праезду, Мінгарвыканкам
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы