08:01 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
Дзяўчына ідзе па вуліцы падчас дажджу

Брэст зноў затапіла - фота і відэа з Instagram

© Sputnik / Алексей Мальгавко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

Напярэдадні прыезду легендарнага футбаліста Дыега Марадоны горад на Бугу зноў стаў падобны на Венецыю.

БРЭСТ, 16 ліп — Sputnik. Моцныя дажджы і навальніцы прывялі да падтаплення ў Брэсце — на некаторых вуліцах вада стаяла па сярэдзіну галёнкі і нават вышэй.

Дажджы і навальніцы прыйшлі ў Беларусь у канцы мінулага тыдня. Ужо ў чацвер з-за непагадзі падтапіла Брэст, аднак на горад зноў абрынуліся ліўні ў нядзелю.

З-за праліўных дажджоў Брэст па-сапраўднаму затапіла. На некаторых вуліцах узровень вады падымаўся да сярэдзіны галёнкі і нават вышэй. Некаторыя брастчане даставалі ласты ці нават надзіманыя матрацы — іх выкарыстоўвалі ў якасці лодак.

Broken Brest

Публикация от Belotserkovets Y. V. 🕊 (@yuliya_belotserkovets) 15 Июл 2018 в 9:57 PDT

За гэтыя дні ў Брэсце выпала больш за месячную норму ападкаў. Падтапляе горад, як распавядаюць камунальнікі, з-за таго, што ліўневая сістэма не была разлічана на падобную непагадзь. Таксама праблема і ў тым, што некаторыя мікрараёны знаходзяцца ў натуральнай нізіне.

После дождика #курцхаар #gsp #гуляюссобакой

Публикация от Михаил Мартынов (@martynoff.mikhail) 15 Июл 2018 в 9:37 PDT

Дарэчы, у панядзелак Брэст наведае легендарны футбаліст Дыега Марадона — ён цяпер узначальвае мясцовы футбольны клуб "Дынама". Мяркуецца, што ўвечары на брэсцкім стадыёне павінен адбыцца матч у рамках чэмпіянату Беларусі. Пра тое, наколькі пацярпеў ад дажджоў стадыён, пакуль не паведамляецца.

Тэги:
Паводка, Дождж, Брэст, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы