22:25 17 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Пісьменнік Васіль Быкаў

Брэнд беларускай культуры: на радзіме Васіля Быкава зладзяць чарговы летнік

© Sputnik / Евгений Коктыш
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
10830

Удзельнікі змогуць сумясціць прыемны адпачынак з працай па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка.

МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Моладзевы летнік у Бычках, на радзіме Васіля Быкава, пад назвай "Брэнд беларускай культуры", пройдзе 14-19 жніўня, паведамілі Sputnik арганізатары.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў. Удзельнікам летніка абяцаюць сустрэчы і лекцыі з беларускімі творцамі, грамадскімі і культурнымі дзеячамі. У розныя гады ў ліку выступоўцаў і лектараў моладзевага летніку ўжо былі Уладзімір Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Франак Вячорка, Пятро Клюеў, Аляксандр Лукашук і іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.

Госці Бычкоў прымуць удзел у распрацоўцы канцэпцыі, ініцыятываў і праектаў па прасоўванні беларускай культуры. Акрамя таго, нагадваюць арганізатары, летнік – добрая магчымасць адпачыць, завесці новыя знаёмствы, пазнаёміцца з прыродай і культурай мясцінаў Быкава.

Ад удзельнікаў патрабуецца толькі адно — займацца ўпарадкаваннем школы В. Быкава і прыборкай тэрыторыі.

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.

Удзельнікам трэба запоўніць анкету да 5 жніўня. Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл.

Тэги:
моладзевы летнік, Васіль Быкаў, Віцебская вобласць, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы