13:16 15 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.45
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2010

Для наведвальнікаў свята МНС пройдзе парад пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і канцэрт, дзеці змогуць паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах на прызы.

МІНСК, 17 ліп — Sputnik. Святочны парад, прысвечаны Дню пажарнай службы, пройдзе ў Мінску ў суботу 21 ліпеня, пра гэта распавялі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

У бягучым годзе пажарнай службе спаўняецца 165 гадоў. Каб шырока адсвяткаваць гэтую падзею, у МНС падрыхтавалі цэлы комплекс розных мерапрыемстваў. Госці свята ўбачаць парад пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Святочны парад на праспекце Незалежнасці ў раёне плошчы Перамогі пачнецца ў 11:00, пасля гэтага тэхніка будзе выстаўлена ў парку Горкага, там жа пройдзе святочны канцэрт.

Дзеці змогуць паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах, прысвечаных пажарнай службе і правілам пажарнай бяспекі. За кожнае заданне яны будуць атрымліваць жэтоны, якія потым змогуць абмяняць на сувеніры ад МНС і смачныя прызы.

У іншых гарадах Беларусі таксама пройдуць урачыстыя мерапрыемствы да Дня пажарнай службы. Пазней стануць вядомыя месцы і час іх правядзення.

Лічыцца, што пажарная служба на тэрыторыі Беларусі пачала дзейнічаць 25 ліпеня 1853 года, калі было прынята рашэнне аб стварэнні пажарнай часці ў Мінску. На сённяшні дзень у Беларусі Дзень пажарнай службы з'яўляецца дзяржаўным святам.

Тэги:
парад, Дзень пажарнай службы, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы