05:16 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
Свята да Дня пажарнай службы

З-за начной рэпетыцыі параду ў цэнтры Мінску абмяжуюць рух транспарту

© Sputnik Вера Дашкевич, Сергей Пушкин
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2010

На парад аварыйна-выратавальнай тэхнікі ў суботу запрашаюць МНС, якая адзначае ў гэтым годзе 165 гадоў пажарнай службы.

МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Рух транспарту ў цэнтры Мінска будзе закрыты ў ноч на чацвер у сувязі з рэпетыцыяй параду МНС, паведаміла прэс-служба Мінгарвыканкама ў сваім Twitter.

Рух будзе закрыты на ўчастку вуліцы Янкі Купалы ад вуліцы Першамайскай да праспекта Незалежнасці і ўласна на праспекце Незалежнасці ад цырка да вуліцы Казлова. Мяркуецца, што скарыстацца гэтым маршрутам будзе нельга ў прамежку ад 3 да 6 гадзін раніцы.

​Парад выратавальнай-аварыйнай тэхнікі адбудзецца ў суботу 21 ліпеня. Гасцей чакаюць да 11 гадзін. Пасля таго, як тэхніка, у тым ліку і рарытэтная, праедзе па праспекце Незалежнасці, машыны выставяць у парку імя Горкага. Дзецям дазволяць залезці ў аўтамабілі і адчуць сябе выратавальнікам

Акрамя таго, для юных гасцей свята запланаваны шматлікія конкурсы і віктарыны, прысвечаныя пажарнай службе і правілам пажарнай бяспекі. За правільныя адказы ўдзельнікам будуць даваць жэтоны, якія потым яны змогуць абмяняць на прызы ад МНС.

По теме

Парад у гонар Дня пажарнай службы пройдзе ў Мінску 21 ліпеня
Тэги:
парад, Абмежаванне руху транспарту, Дзень пажарнай службы, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы