01:47 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Экзамены ў школе

Стала вядома, якія экзамены будуць здаваць школьнікі ў наступным годзе

© Sputnik / Евгений Епанчинцев
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2520

Пасля дзевятага класа школьнікі павінны будуць здаваць іспыты па беларускай і рускай мовах, а таксама матэматыцы.

МІНСК, 19 ліп — Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі вызначыла, якія выпускныя экзамены будуць здаваць школьнікі ў 2018/2019 навучальным годзе, адпаведную пастанову ведамства апублікавала ў чацвер.

Міністэрства ўстанавіла пералік вучэбных прадметаў і формы правядзення экзаменаў у наступным навучальным годзе, па якіх будзе праводзіцца выніковая атэстацыя вучняў.

Так, пасля дзевятага класа ўсе школьнікі будуць здаваць экзамены па беларускай і рускай мовах, а таксама матэматыцы. Пасля 11 класаў — матэматыку, замежную мову, гісторыю Беларусі і адну з дзяржаўных моў.

Рабяты, у якіх навучанне ідзе на мовах нацыянальных меншасцяў (польскай або літоўскай), будуць дадаткова здаваць гэтыя мовы і пасля дзевятага, і пасля адзінаццатага класа.

Акрамя таго, выпускнікі школ і гімназій, якія маюць статус каледжа мастацтваў, будуць здаваць выпускны экзамен па адным з творчых прадметаў (на выбар).

Тэги:
Школа, Экзамены, Міністэрства адукацыі РБ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы