06:27 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Пасольства Расіі падарыла ФМА БДУ вядомае дыпламатычнае выданне

Пасольства Расіі падарыла ФМА БДУ вядомае дыпламатычнае выданне

© Sputnik / Ирина Петрович
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Пасольства Расіі ў Беларусі рэгулярна супрацоўнічае з факультэтам міжнародных адносін БДУ, а ў чацвер дарадца пасольства Маргарыта Навадворская перадала кіраўніцтву факультэта асобнік выдання "Дыпламатычны веснік", якое выпускае МЗС РФ.

МІНСК, 19 ліп — Sputnik. У чацвер прадстаўнікі пасольства Расіі ў Беларусі пабывалі на сустрэчы з будучымі студэнтамі факультэта міжнародных адносін БДУ і перадалі кіраўніцтву факультэта асобнік выдання "Дыпламатычны веснік", які выпускаецца МЗС РФ, перадае карэспандэнт Sputnik.

"У факультэта міжнародных адносін самыя цесныя адносіны з пасольствам Расіі ў Беларусі. У нас выступаў міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, выступалі намеснік міністра, рэгулярна выступаюць прадстаўнікі пасольства, яны запрашаюць да сябе нашых актыўных студэнтаў. Сёння ў нас ёсць добрая нагода для сустрэчы — перадача для нашай бібліятэкі ад пасольства вельмі важнай крыніцы інфармацыі", — распавёў дэкан ФМА Віктар Шадурскі.

Будущие студенты ФМО БГУ на встрече с советником посольства России в Беларуси Маргаритой Новодворской
© Sputnik / Ирина Петрович
Будучыя студэнты ФМА БДУ на сустрэчы з саветнікам пасольства Расіі ў Беларусі Маргарытай Навадворскай

На сустрэчы з будучымі студэнтамі факультэта міжнародных адносін БДУ пабывала дарадца пасольства Расіі ў Беларусі Маргарыта Навадворская. Яна перадала асобнік кнігі "Дыпламатычны веснік" у бібліятэку факультэта, каб яго выкарыстоўвалі ў вучэбнай праграме для ўсіх спецыяльнасцяў.

В Дипломатический вестник входят статьи, интервью и все выступления министра иностранных дел России Сергея Лаврова за 2017 год
© Sputnik / Ирина Петрович
У "Дыпламатычны веснік" уваходзяць артыкулы, інтэрв"ю і ўсе выступленні міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова за 2017 год

"Мы з вялікай радасцю сустракаем студэнтаў факультэта міжнародных адносін, яны бываюць у нас на прыёмах. З Масквы мы атрымалі "Дыпламатычны веснік", якія выдае МЗС РФ, і сёння мы перадаем гэтае выданьне на факультэт для студэнтаў", — заявіла Навадворская.

У кнігу ўваходзяць артыкулы, інтэрв'ю і ўсе выступленні міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова за 2017 год.

"Матэрыял сабраны па краінах, і вялікі блок займаюць якраз адносіны Расіі і Беларусі. Ён на дзвюх мовах — рускай і англійскай, таму ў студэнтаў будзе дадатковая магчымасць патрэніраваць замежную мову", — падкрэсліла саветнік пасольства Расіі.

Шадурскі ад імя ўсяго факультэта міжнародных адносін падзякаваў за падарунак пасольству Расіі.

Навадворская, у сваю чаргу, адзначыла важнасць падобных мерапрыемстваў і павіншавала будучых студэнтаў з паступленнем у галоўную ВНУ краіны.

Тэги:
Пасольства Расіі ў Беларусі, БДУ, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы