Падача дакументаў: на якія спецыяльнасці ўжо склаўся конкурс на платнае

© Sputnik / Виктор ТолочкоПадача дакументаў у ВНУ
Падача дакументаў у ВНУ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вельмі часта на платнае аддзяленне абітурыенты праходзяць і зусім без конкурсу, аднак на некаторых ён складваецца яшчэ за два тыдні да завяршэння падачы дакументаў.

МІНСК, 19 ліп — Sputnik. Конкурс на навучанне на платным аддзяленні па шэрагу спецыяльнасцяў у беларускіх ВНУ склаўся ўжо за два тыдні да канца падачы заяў.

Абітурыенты і іх бацькі ў БДМУ - Sputnik Беларусь
ВНУ апублікавалі канчатковую інфармацыю аб пададзеных дакументах

Беларускія абітурыенты падаюць дакументы на навучанне на платным аддзяленні да 4 жніўня. Яшчэ не падведзеныя вынікі ўступнай кампаніі на бюджэт, аднак вядома, што конкурс ужо склаўся і на шэраг спецыяльнасцяў платнага аддзялення.

Так, у Белдзяржуніверсітэце конкурс на платнае навучанне склаўся па спецыяльнасцях "Міжнароднае права", "Міжнародныя адносіны", "Прыкладная інфарматыка (накірунак — праграмнае забеспячэнне камп'ютэрных сістэм)", "Правазнаўства" і "Мікрабіялогія".

Склаўся конкурс і на спецыяльнасць "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" у БДУІР, а таксама на "Сучасныя замежныя мовы (выкладанне): кітайская мову (на базе кітайскай/англійскай мовы) і другая замежная мова са спецыялізацыяй" у МДЛУ.

Мяркуючы па ходзе падачы дакументаў, конкурс складзецца і на шэраг іншых спецыяльнасцяў вядучых ВНУ ўжо ў бліжэйшыя дні.

У той жа час на многіх спецыяльнасцях платных аддзяленняў конкурс і зусім не фармуецца — залічэнню падлягаюць усе, хто падалі дакументы. З-за гэтага студэнтамі нават цэнтральных ВНУ часам становяцца абітурыенты з менш за сотню балаў з 400 магчымых.

Стужка навiн
0