12:08 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ)

Прахадныя балы ў БДУ дасягнулі рэкордных 387 з 400

© Sputnik Любоў Каспяровіч
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2210

Першае пасяджэнне прыёмнай камісіі Белдзяржуніверсітэта адбылося ў пятніцу.

МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Прахадныя балы на некаторыя спецыяльнасці Белдзяржуніверсітэта падняліся вышэй за 380 з 400, паведамілі Sputnik у прэс-службе ВНУ.

Прыёмная камісія БДУ правяла ў пятніцу першае пасяджэнне па залічэнні першакурснікаў-бюджэтнікаў. Так, падведзены вынікі залічэння на факультэт міжнародных адносін, радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, філасофіі і сацыяльных навук, а таксама ў Інстытут тэалогіі.

Як распавялі Sputnik у прэс-службе ВНУ, на "Лінгвакраіназнаўства" ФМА БДУ прахадны бал вырас і склаў 383 з 400. На "Сусветнай эканоміцы" ён склаў рэкордныя 387 з 400.

Падняліся таксама прахадныя балы на "Мытную справу", "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму". На "Міжнародныя адносіны" балы трохі знізіліся — 383 (было 384), такія ж — на "Міжнародным праве".

Прахадны бал факультэта радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій знізіўся і склаў 265 (было 284). Па шэрагу спецыяльнасцяў патрабаванні былі высокімі — напрыклад, 317 балаў патрабавалася для "Камп'ютарнай бяспекі", а 310 — для "Прыкладной інфарматыкі".

На факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі прахадны бал склаў 327. Тут балы па шэрагу спецыяльнасцяў былі таксама высокія — напрыклад, 371 на "Прыкладную інфарматыку" і 364 на "Інфарматыку".

Прыкметна знізіўся прахадны бал на факультэт філасофіі і сацыяльных навук — 296 замест леташніх 345. Так, на "Сацыяльныя камунікацыі" бал склаў 355, на "Сацыялогію" — 298, на "Філасофію" — 296.

Будучым тэолагам для вучобы на бюджэце дзённай формы патрабавалася набраць усяго 163 балы. У мінулым годзе ў Інстытут тэалогіі прахадны бал складаў 226.

По теме

Уступная кампанія 2018: апошнія навіны
Тэги:
Уступная кампанія, ВНУ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы