Колькі будзе каштаваць "завочка" ў БДУ

Падпісацца
Год вучобы на малодшых курсах абыйдзецца студэнтам у 1262 рублі - у два разы менш, чым на дзённым.

МІНСК, 23 ліп — Sputnik. Кошт вучобы на першых курсах завочнага аддзялення ў Белдзяржуніверсітэце вырас крыху больш чым на 170 рублёў, паведамляе Sputnik.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) - Sputnik Беларусь
БДУ павысіў кошт навучання

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт апублікаваў новы кошт навучання на платным аддзяленні: у залежнасці ад спецыяльнасці год можа каштаваць да 3,5 тысяч рублёў.

Устаноўленыя кошты ў БДУ і на вучобу на завочным аддзяленні. Так, для першых-трэціх курсаў мехмата, біяфака, геафака, эканомфака, філфака, гістфака, юрфака, ФФН, ФСК і журфака вучоба будзе каштаваць 1262 рублі ў год.

Такім чынам, у параўнанні з раней устаноўленымі цэнамі, вучоба на завочным аддзяленні стала даражэй крыху больш чым на 170 рублёў.

Студэнты старэйшых курсаў завочнага аддзялення будуць плаціць за вучобу, як і тыя, хто атрымлівае вышэйшую адукацыю на дзённым, менш. Так, для выпускных курсаў год вучобы абыйдзецца ўсяго ў 909 рублёў.

Для тых завочнікаў, хто атрымлівае другую вышэйшую адукацыю на эканомфаку, юрфаку або ФФСН, кошт года вучобы складае 1650 рублёў.

Стужка навiн
0