15:02 20 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Заўзятары зборнай Германіі

Месячны бязвіз устаноўлены для заўзятараў і ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў

© Sputnik / Антон Денисов
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Беларусь рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў 2019 (26)
18 0 0

На час правядзення гульняў асобныя ўчасткі платных дарог у Беларусі стануць для замежнікаў бясплатнымі.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім прадугледжваецца шэраг прэферэнцый для ўдзельнікаў і замежных заўзятараў II Еўрапейскіх гульняў, паведамілі Sputnik у аўторак у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Свой подпіс пад адпаведным дакументам беларускі лідар пакінуў 24 ліпеня. Згодна з указам, бязвізавы ўезд у рэспубліку будзе дзейнічаць у наступным годзе:

  • для ўдзельнікаў, афіцыйных прадстаўнікоў, арганізатараў гульняў, іншых спецыялістаў — з 20 мая па 10 ліпеня
  • для замежных турыстаў, якія маюць акрэдытацыйныя карты або квіткі на спаборніцтвы, — з 10 чэрвеня па 10 ліпеня

Акрамя таго, на час правядзення гульняў асобныя ўчасткі платных дарог у Беларусі стануць для замежнікаў бясплатнымі, а ў дачыненні да тавараў, якія ўвозяцца ў Беларусь, прызначаліся для падрыхтоўкі і правядзення спаборніцтваў, будзе дзейнічаць спецыяльная мытная працэдура.

Дакумент таксама прадугледжвае шэраг ільгот для Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў, арганізацый і замежнікаў, якія будуць удзельнічаць у падрыхтоўцы спаборніцтваў.

Мінск быў абраны сталіцай II Еўрапейскіх гульняў у кастрычніку 2016 года на пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Адкрыццё гульняў плануецца правесці на абноўленым стадыёне "Дынама". У рамках Еўрапейскіх гульняў — 2019 у 15 відах спорту будуць разыграны амаль 200 камплектаў медалёў. Спаборнічаць будуць каля чатырох тысяч спартсменаў з паўсотні краін.

Тэмы:
Беларусь рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў 2019 (26)
Тэги:
бязвізавы рэжым, Еўрапейскія гульні-2019, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы