19:32 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Гандаль спіртнымі напоямі

Продаж алкаголю абмяжуюць у шэрагу раёнаў Беларусі

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2210

Урад вырашыў правесці эксперымент і высветліць, ці ўплывае гэта на ўзровень злачыннасці ў рэгіёнах.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Продаж алкаголю ў начны час абмяжуюць ў некаторых раёнах Беларусі, заявіў у сераду першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Артур Карповіч.

Беларускія праваахоўныя органы працягваюць выступаць з ініцыятывай абмежаваць продаж алкагольных напояў у начны час — як заяўляюць у МУС, гэта ўплывае на зніжэнне ўзроўню злачыннасці ў краіне.

"Гэта пытанне абмяркоўвалася ва ўрадзе, і віцэ-прэм'ер прыняў рашэнне правесці эксперымент — увесці абмежаванне ў некаторых раёнах", — распавёў намеснік міністра.

Паводле слоў Карповіча, у шэрагу раёнаў Беларусі ў начны час продаж алкаголю будзе абмежаваны, пасля чаго ўлады вывучаць вынікі і ацэняць, ці паўплывала гэта на зніжэнне ўзроўню злачыннасці.

У якіх менавіта раёнах будзе ўведзена абмежаванне продажу алкаголю і калі пройдзе гэты эксперымент, прадстаўнік МАРГ не ўдакладніў.

Тэги:
алкаголь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі (МАРГ), Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы