18:17 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Уборка ўраджаю

Лукашэнка: без дысцыпліны няма чаго ў поле выязджаць

© Sputnik / Александр Кондратюк
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2010

Беларускі лідар працягвае знаёміцца з ходам уборачнай у краіне - у гэты раз ён наведвае Міёрскі раён Віцебскай вобласці.

МІНСК, 3 жні — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў на час уборачнай узмацніць дысцыпліну, пра што ён заявіў прама ў полі ў Віцебскай вобласці.

"Тэхналагічная дысцыпліна — без яе няма чаго ў поле выязджаць. Калі няма тэхналогій, што араць і сеяць у страту?", — задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, цяпер галоўнымі з'яўляюцца дысцыпліна кадраў і ў працы — яна павінна быць проста жалезнай. Для гэтага можна прыцягваць усіх, але людзі абавязаны выканаць працу.

"Бо Віцебская вобласць будзе боўтацца ва ўласным соку многія дзесяцігоддзі", — абмаляваў перспектывы беларускі лідар.

У Мёрскім раёне прэзідэнт наведаў ААТ "Туркова", дзе праінспектаваў ход уборачнай і атрымаў інфармацыю аб ходзе кампаніі па ўсёй краіне.

"Калі прыбярэм усё, што ў нас ёсць, а мы прыбярэм, збожжам мы забяспечым краіну без праблем", — запэўніў усіх Лукашэнка.

Пасля чаго беларускі лідар зацікавіўся тым, як аграрныя прадпрыемствы забяспечваюцца тэхнікай, і ў прыватнасці, прэс-падборшчыкі, якія патрэбныя па ўсёй краіне, а не толькі на Віцебшчыне.

"Трэба за зіму навучыць механізатараў працы на гэтых прэс-падборшчыках. І трэба дапамагчы закупіць іх", — даручыў прэзідэнт.

По теме

Лукашэнка пракаментаваў уборачную кампанію: нас яшчэ Гасподзь пашкадаваў
Тэги:
Уборачная кампанія, Аляксандр Лукашэнка, Віцебская вобласць

Галоўныя тэмы