Унучка Якуба Коласа: прыбраць на Ваенных могілках трэба, але па-чалавечы

© Sputnik / Виктор ТолочкоТурысты на магіле Якуба Коласа
Турысты на магіле Якуба Коласа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сваякі класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа ўжо дзевяць гадоў дамагаюцца рэстаўрацыі яго помніка і надмагілля яго жонкі, пахаваных на Ваенных могілках Мінска.

МІНСК, 7 жні — Sputnik. Прывесці ў парадак Ваенныя могілкі Мінска неабходна, але рабіць гэта трэба па-чалавечы, пра гэта заявіла карэспандэнту Sputnik унучка Якуба Коласа, пахаванага там, Вера Міцкевіч, каментуючы сітуацыю вакол некропаля ў цэнтры сталіцы.

Няма каму даглядаць

На думку Веры Даніілаўны, Ваенныя могілкі ў Мінску — унікальныя.

"Там шмат вядомых людзей, акрамя Якуба Коласа і Янкі Купалы, пахавана. Могілкі ў цэнтры горада, вядома, патрабуюць увагі і догляду, прывядзення ў парадак. Дзесьці дрэвы старыя, карані якіх выварочваюць магілы, вельмі шмат птушак, якія селяцца на дрэвах і псуюць помнікі. У нашых кліматычных умовах лепш бы могілкі знаходзілася пад сонцам, каб было святлей і бульш суха. Але ў плане пераробкі помнікаў, знішчэння іх, абавязкова трэба дамаўляцца з нашчадкамі", — упэўненая яна.

© Photo : Фото из личного архива семьиСваякі класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа ўжо дзевяць гадоў дамагаюцца рэстаўрацыі яго помніка і надмагілля яго жонкі
Родственники классика белорусской литературы Якуба Коласа уже девять лет добиваются реставрации его памятника и надгробия его жены - Sputnik Беларусь
Сваякі класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа ўжо дзевяць гадоў дамагаюцца рэстаўрацыі яго помніка і надмагілля яго жонкі

Унучка Коласа распавядае, што з 2015 года сваякоў пахаваных на Вайсковых могілках прасілі даглядаць за магіламі.

"Пакідалі аб'явы з просьбай рабіць гэта, але не ўсе прыслухаліся. Былі напаўразбураныя магілы, за якімі ўжо проста няма каму глядзець: сваякі пахаваных альбо памерлі, альбо пераехалі ў іншую краіну", — адзначыла яна.

У сям'і Коласа няпростая сітуацыя склалася з магілай яго цешчы Марыі Цімафееўны.

"Могілка вельмі невялікая, старая. Мармуровая частка, дзе было напісана імя, імя па бацьку і прозвішча, а таксама гады жыцця наогул сцерлася. Таму мы прынялі рашэнне, што зробім металічную шыльду, каб прыкруціць яе на гэта месца, а ўсё астатняе пакінуць, як ёсць. Аднак гэтую магілу хацелі пакараціць без попыту, і мая дачка пісала заяву, каб яе не чапалі. Магчыма, сваякі іншых людзей, пахаваных там, захочуць зрабіць так жа", — падзялілася субяседніца.

Праблемныя пытанні

Сям'я класіка беларускай літаратуры не супраць прывядзення могілак у парадак. Але яго сваякі перакананыя, што гэта павінна рабіцца па-чалавечы.

© Sputnik / Ирина БукасПраўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра Васіліна і яе дачкі
Правнучка Якуба Коласа и Янки Мавра Василина и ее дочери - Sputnik Беларусь
Праўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра Васіліна і яе дачкі

"Яшчэ гадоў дзевяць назад я вяла перамовы з Міністэрствам культуры аб тым, што трэба праводзіць сур'ёзную рэстаўрацыю помнікаў Якуба Коласа і яго жонкі Марыі Дзмітрыеўны — яны ўваходзяць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Не рэканструкцыю, а менавіта рэстаўрацыю. Мармуровы барэльеф работы Азгура на помніку бабулі моцна пашкоджаны. Але аднавіць яго цяпер не праблема. А помнік Янкі Купалы — там жа пазелянелая бронза. Яго трэба пачысціць. І гэта дзяржаўныя пытанні", — лічыць Вера Даніілаўна.

Жанчына звярталася ў Міністэрства культуры з яшчэ адным праблемным пытаннем.

"На магіле Янкі Купалы вельмі разумна ў свой час зрабілі таблічку, на якой напісаны не толькі творчы псеўданім, але і сапраўднае імя, і гады жыцця. У нас іншая сітуацыя, з якой мы сутыкаемся даволі часта", — распавяла яна.

На помніку Якуба Коласа ёсць толькі факсімільны роспіс, што прыводзіць да непрыемных сітуацый.

"На могілках побач з Якубам Коласам ляжыць Марыя Дзмітрыеўна і мой бацька. Калі мы там прыбіраем, людзі праходзяць міма і часта кажуць: тут ляжыць класік беларускай літаратуры, а побач чамусьці нейкія Міцкевічы. Многія не ведаюць, хто гэта такія, не ведаюць сапраўднае прозвішча Коласа. Таму было б разумна зрабіць таблічку, напісаць, што тут спачывае Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч і гады яго жыцця пазначыць, хоць бы недзе збоку, каб мастацкае аблічча не псаваць", — падзялілася ўнучка Коласа.

© Sputnik / Ирина БукасУнучка Якуба Коласа - Вера Міцкевіч
Внучка Якуба Коласа - Вера Мицкевич - Sputnik Беларусь
Унучка Якуба Коласа - Вера Міцкевіч

На яе думку, гэта зрабіць нескладана, але перамовы з гэтай нагоды з адказнымі структурамі ні да чаго не прывялі.

"Усё бескарысна. Мінкульт перадаў гэта Мінгарвыканкаму. Адтуль мне пісалі нейкія лісты, што збіраюцца паправіць плітку і пафарбаваць яе — правесці чыста касметычны рамонт. Але гэта ўсё, чаго мы дамагліся", — уздыхае жанчына.

Электронны некропаль

Вера Даніілаўна перакананая, што могілкі Мінска можна зрабіць мясцовымі турыстычнымі славутасцямі.

"Многія турысты прыязджаюць у іншыя краіны і цікавяцца некропалямі. У Маскве наведваюць тыя ж Навадзевічыя могілкі, Ваганькаўское. У Мінску вядомыя людзі пахаваныя на Ваенных, Усходніх (Маскоўскіх), Паўночных могілках. Гэта можа быць цікава", — лічыць яна.

Каб наведвальнікам могілак было зручней, трэба распрацаваць сістэму навігацыі.

"Трэба зрабіць таблічкі, паказальнікі, дзе знаходзяцца магілы вядомых людзей. Можна зрабіць кароткія апісанні біяграфій тых людзей, якія там ляжаць", — прапанавала ўнучка Якуба Коласа.

На яе думку, можна таксама стварыць электронны некропаль — такая практыка ўжо існуе ў іншых краінах свету.

"Гэта вельмі зручна. Але гэта праца, якую трэба планаваць і за якую трэба плаціць. У дадзены момант у нас гэтым ніхто не займаецца", — падагульніла Вера Даніілаўна.

Стужка навiн
0