03:19 18 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Аляксандр Лукашэнка, архіўнае фота

Лукашэнка: дзякуючы будаўнікам змяняецца аблічча Беларусі

© Sputnik / Алексей Никольский
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Прэзідэнт упэўнены, што работнікі будаўнічага комплексу робяць значны ўнёсак у дынамічнае развіццё эканомікі, пашыраючы геаграфію экспарту сваіх паслуг.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі павіншаваў людзей занятых у будаўнічай галіне з надыходзячым прафесійным святам — Днём будаўніка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Паводле слоў Лукашэнкі, гісторыя беларускага будаўнічага комплексу змяшчае мноства прыкладаў працы, якія не могуць не выклікаць гонар і захапленне. Будаўнікі ў сваю чаргу карыстаюцца павагай у краіне, што цалкам заслужана.

"Шмат у чым дзякуючы іх таленту і намаганням змяняецца аблічча нашай Беларусі, узводзяцца камфортныя мікрараёны, утульныя дзіцячыя сады і школы, сучасныя спартыўныя арэны", — адзначыў беларускі лідар.

Пры гэтым людзі, якія працуюць у будаўнічай сферы, робяць свой унёсак у развіццё айчыннай эканомікі і пашыраюць пералік краін, куды экспартуюць свае паслугі.

Віншуючы будаўнікоў, прэзідэнт выказаў упэўненасць, што беларускія помнікі архітэктуры будуць іх і далей натхняць на ажыццяўленне новых праектаў, а іх рэалізацыя будзе ўзорам для наступных пакаленняў будаўнікоў.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы