04:59 15 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.08
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі

Парламент плануе прыняць законы, якія закрануць жыццё ўсіх беларусаў

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
710

Падчас восеньскай сесіі парламента будуць разглядацца змены ў Працоўны і Жыллёвы кодэкс. На разгляд дэпутатаў паступіць і законапраект новага Падатковага кодэкса.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. У цяперашні час у Палаце прадстаўнікоў знаходзяцца на разглядзе 37 законапраектаў, распавёў намеснік спікера ніжняй палаты парламента Баляслаў Пірштук, перадае карэспандэнт Sputnik.

Паводле яго слоў, з унесеных у ніжнюю палату парламента законапраектаў 20 знаходзяцца ў другім чытанні, што азначае іх абавязковае прыняцце падчас восеньскай сесіі.

"Наша насельніцтва адчуе аддачу ўжо ў гэтым годзе. Гэта і праблемныя законы, такія, як Жыллёвы кодэкс і Працоўны кодэкс. Гэта, па сутнасці, тыя змены, якія датычацца насельніцтва ўсёй краіны", — канстатаваў намеснік спікера парламента.

Пры гэтым ён не стаў анансаваць змены, спаслаўшыся на тое, што дэпутаты працуюць са сваімі выбаршчыкамі на выязных сесіях і імкнуцца ўлічыць іх пажаданні.

Акрамя іншага, на сесіі будуць разглядацца пяць законапраектаў, якія рыхтуюць дэпутаты. Яны датычацца пытанняў эканомікі, інвестыцый і прыродаахоўнага заканадаўства.

"Будзе разгледжаны абсалютна новы законапраект аб арганічнай прадукцыі. Для нашай краіны вельмі важна атрымаць добрую, якасную прадукцыю без прымянення хіміі. Адпрацоўваем ўсе моманты, каб прыняць яго ў ходзе гэтай сесіі", — падкрэсліў Пірштук.

Акрамя гэтага дэпутаты разглядаюць пытанні, якія тычацца турыстычнай і інвестыцыйнай прывабнасці Беларусі.

"Гэта звязана з паслабленнямі ў візавым рэжыме. Турызм можа стаць добрай крыніцай даходаў, у тым ліку, папаўнення бюджэту", — лічыць намеснік спікера.

Тэги:
Законатворчасць, Нацыянальны сход Беларусі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы