11:39 19 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.22
Гомель рыхтуецца да прыезду Аляксандра Лукашэнкі

Гамяльчане - Лукашэнку: "забараніце з вашых візітаў рабіць шоу"

© Sputnik / Мария Амелина
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2920

Жыхары Гомеля гатовыя засыпаць прэзідэнта пытаннямі і ў шоку ад таго, як гомельскія ўлады рыхтуюцца да сустрэчы кіраўніка дзяржавы.

ГОМЕЛЬ, Sputnik — 10 жніўня. Адкрыць абласную дзіцячую бальніцу пасля рэканструкцыі і даць ацэнку суперкамбайну вытворчасці "Гомсельмаш" у абласны цэнтр едзе Аляксандр Лукашэнка, візіт падцвердзіла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Невядома, ці знойдзецца ў шчыльным графіку прэзідэнта час для прагулкі па цэнтральных вуліцах, дзе да яго прыезду паклалі новы асфальт і плітку-вышыванку, але такое развіццё падзей не выключана. Sputnik спытаў у гамяльчан, пра што яны загаварылі б з Аляксандрам Лукашэнкам, падыдзі ён да іх сёння на вуліцы.

Гомельчане не могут понять: зачем столько денег угрохали на замену еще хорошего асфальта
© Sputnik / Мария Амелина
Гомель рыхтуецца да прыезду Аляксандра Лукашэнкі

Дыяна Хмялёнак другі год жыве ў Гомелі, вучыцца ў дарожна-будаўнічым каледжы. Сітуацыю сутыкнуцца тварам у твар з Лукашэнкам не гатовая нават уявіць.

"Ой, мне складана, я губляюся", — ужо сумелася дзяўчына.

Диана Хмеленок родом из городского поселка Комарин Брагинского района
© Sputnik / Мария Амелина
Дыяна Хмялёнак родам з гарадскога пасёлка Камарын Брагінскага раёна

Запыталіся ў Дыяны пра памер стыпендыі, і тут жа знайшлася падстава для сур'ёзнай размовы.

"Сацыяльная стыпендыя сёння крыху больш за 50 рублёў. Я вучуся нармальна, таму атрымліваю 62. Але хіба гэта грошы? Калі кожны дзень хадзіць у сталовую, амаль нічога не застанецца. А хочацца ж не толькі ў сталовую. Перадайце яму ад мяне просьбу падняць стыпендыю да 100 рублёў ", — папрасіла студэнтка Хмялёнак.

Президента ждали в Гомеле две недели назад, поэтому прежнего аврала в городе не было, пара дворников убирала на улице Советской
© Sputnik / Мария Амелина
Прэзідэнта чакалі ў Гомелі на два тыдні раней, таму ранейшага аўралу ў горадзе не было, пара дворнікаў прыбірала на вуліцы Савецкай

Паэт і музыка Галіна Радзівонава, у мінулым — інжынер завода вымяральных прыбораў, дакладна ведае, што трэба сказаць Лукашэнку. Паводле яе слоў, праблем у народа хапае, але больш за ўсё яе хвалюе эміграцыя талентаў.

Галина Радионова переживает за творческую интеллигенцию
© Sputnik / Мария Амелина
Галіна Радзівонава перажывае за творчую інтэлігенцыю

 "Творчых людзей у Беларусі з кожным годам становіцца ўсё больш, але ім няма дзе рэалізаваць свой патэнцыял. У нашай краіне няма талковых прадзюсараў, не развіты шоу-бізнес. Вось і з'язджаюць найталенавітыя людзі ў Расію. Трэба тэрмінова звярнуць на гэту праблему ўвагу", — лічыць пенсіянерка.

Студэнт каледжа мастацтваў Святаслаў Аўдонін мог бы заваліць пытаннямі першую асобу краіны, але сумняваецца, што іх рашэнне ў яго кампетэнцыі.

Святослав Авдонин играет в четырех музыкальных группах, одну из них основал
© Sputnik / Мария Амелина
Святаслаў Аўдонін грае ў чатырох музычных гуртах, адзін з іх заснаваў сам

 "У мяне, вядома, ёсць пытанні, але яны не глабальныя. Вось, да прыкладу, чаму ў нашай краіне нельга купіць добрую балалайку, трэба ехаць за ёй у Расію. На пракат у каледжы выдаюць не майстравыя інструменты", — удакладняе малады музыка.

Кацярына Валер'еўна не здзівілася б, калі б да яе на вуліцы падышоў прэзідэнт. Брунэткі ў яго гусце — гэта раз, і "ад яго ўсяго можна чакаць" — гэта два. Малады спецыяліст выкладае ў школе англійскую мову, таму адразу б загаварыла пра самае важнае.

Молодой специалист Екатерина Валерьевна преподает в школе английский язык
© Sputnik / Мария Амелина
Малады спецыяліст Кацярына Валер"еўна выкладае ў школе англійскую мову

 "З новага навучальнага года англійскую будуць вывучаць у дзвюх групах, а не ў трох, як раней. Навошта гэта зрабілі? Настаўнікі не будуць паспяваць практыкавацца ў мове з дзецьмі. Хацелася б зноў тры групы. Уся надзея на Аляксандра Рыгоравіча", — упэўненая малады спецыяліст.

Выпускніца Гомельскага ўніверсітэта імя Скарыны Карына Лазуткіна перажывае за сучасных настаўнікаў. Іх могуць зняважыць, абразіць вучні і іх бацькі, і ім за гэта нічога не будзе. Вопыт у Карыны невялікі — месяц практыкі ў школе, але, кажа, і гэтага хапіла, каб зразумець жах сітуацыі. Але з прэзідэнтам дзяўчына абмеркавала б іншую праблему.

Выпускница Гомельского университета имени Скорины Карина Лазуткина переживает за современных учителей
© Sputnik / Мария Амелина
Выпускніца Гомельскага ўніверсітэта імя Скарыны Карына Лазуткіна перажывае за сучасных настаўнікаў

Карына Лазуткіна ў шоку ад таго, як гомельскія ўлады "сустракаюць" прэзідэнта.

"Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, Гомель вас чакаў 27 ліпеня. Перад вашым прыездам вылізалі цэнтр горада і Сельмаш. Навошта столькі грошай убухалі на замену добрага асфальту? Забараніце мясцовым чыноўнікам так недальнабачна распараджацца народнымі грашыма. Не трэба ладзіць з вашых рабочых візітаў шоу. Вось прыкладна такім будзе мой зварот, калі ён сустрэнецца мне на шляху", — прызналася Лазуткіна.

Двухгадовая Аня Нікіціна накарміла бы Аляксандра Рыгоравіча папкорнам і дазволіла б пагладзіць свайго сабачку. Ведае, што ў прэзідэнта павінны быць вусы, але хто ён — дзядзька ці цётка, дзіцяці не важна. Пытанне дапамагла сфармуляваць мама Ірына.

Ане Никитиной место в детском саду с трудом, но нашлось
© Sputnik / Мария Амелина
Ганне Нікіцінай месца ў дзіцячым садзе з цяжкасцю, але знайшлося

"У новых мікрараёнах Гомеля востра не хапае дзіцячых садкоў. Цярпенне людзей хутка лопне. Мабыць, ужо пара ўмяшацца прэзідэнту", — лічыць мама малой.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Гомель
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы