01:57 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Мінчане, архіўнае фота

Лукашэнка не дапусціць, каб палова Беларусі жыла ў Мінску

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2010

Прэзідэнт прывёў у прыклад Маскву і вобласць: такое размяшчэнне насельніцтва ў Беларусі недапушчальна.

МІНСК, 14 жні — Sputnik. Улады Беларусі не павінны дапусціць, каб палова насельніцтва краіны пражывала ў Мінску і яго ваколіцах, заявіў у аўторак у Оршы прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы 14 жніўня правёў у райцэнтры пасяджэнне ўрада, на якім раскрытыкаваў працу Саўміна і мясцовых органаў улады па выкананню сваіх даручэнняў па развіцці рэгіёну. Падняў Лукашэнка і пытанне адтоку насельніцтва з невялікіх гарадоў, у тым ліку Оршы, у сталіцу ў пагоні за заробкамі.

"Мы не можам дапусціць, каб дзесяцімільённая краіна напалову размясцілася ў Мінску і яго ваколіцах", — заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт у сувязі з гэтым прывёў прыклад Расіі і яе сталіцы Масквы. Паводле слоў Лукашэнкі, падобнага размяшчэння насельніцтва, як у сталічным рэгіёне РФ, у Беларусі быць не павінна.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў цяперашні час вельмі востра паўстала пытанне размеркавання прадукцыйных сіл у рэспубліцы — яно павінна быць раўнамернае па ўсёй краіне.

Выйсці з сітуацыі, якая склалася, на думку Лукашэнкі, можна абмежаваннем будаўніцтва жылля ў Мінску і развіццём райцэнтраў, пасёлкаў гарадскога тыпу і малых гарадоў.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы чарговы раз папракнуў Савет міністраў за адсутнасць сістэмнай работы па развіццю Оршы і раёна. "Гэтага не зроблена", — канстатаваў ён.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы