МІНСК, 15 жні — Sputnik. Вядомы дзіцячы пісьменнік Эдуард Успенскі памёр на 81-м годзе жыцця, паведамілі ў эфіры тэлеканала "Масква 24".
Апошнія два тыдні класік дзіцячай літаратуры не ўставаў з ложка з-за цяжкай хваробы. Чым канкрэтна хварэў Успенскі, афіцыйна не паведамляецца.
Пра смерць Эдуарда Успенскага стала вядома позна вечарам у аўторак. Як паведамляе Telegram-канал Mash, пісьменнік памёр у сябе дома ў Новай Маскве. Смерць аўтара пацвердзіла і яго жонка.
Эдуард Успенскі — класік савецкай і расійскай дзіцячай літаратуры. Ён з'яўляецца аўтарам любімых мільёнамі дзяцей і дарослых гісторый пра кракадзіла Гену, а таксама дзядзьку Фёдара і ката Матроскін. Апроч літаратурных твораў, вядомы Успенскі і як аўтар сцэнарыяў да многіх анімацыйных і поўнаметражных фільмаў сярод якіх "Баба-Яга супраць!" і дзесяткі іншых.
Успенскі нарадзіўся 22 снежня 1937 года ў Ягор'еўску (Маскоўская вобласць). Першая кніга аўтара — "Кракадзіл Гена і яго сябры" — пабачыла свет у 1966 годзе. З тых часоў ён напісаў дзесяткі твораў, апошні — "Прывід з Прастаквашына" — выйшаў у 2011 годзе. Апошнія гады ў пісьменніка быў сур'ёзны канфлікт з "Саюзмультфільм" — ён быў незадаволены выпускам новых серый мультсерыяла пра Прастаквашына.
Факт рэгістрацыі і аўтарызацыі карыстальніка на сайтах Sputnik пры дапамозе акаўнта ці акаўнтаў карыстальніка ў сацыяльных сетках пазначае згоду з дадзенымі правіламі.
Карыстальнік абавязваецца сваімі дзеяннямі не парушаць нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства. Карыстальнік абавязваецца выказвацца паважліва ў адносінах да іншых удзельнікаў дыскусіі, чытачоў і асобаў, якія фігуруюць у матэрыялах.
Адміністрацыя мае права выдаліць каментары, зробленыя на мовах, якія адрозніваюцца ад мовы, на якой прадстаўлены асноўны змест матэрыялу.
Каментар карыстальніка будзе выдалены, калі ён:
Адміністрацыя мае права без папярэдняга паведамлення карыстальніку заблакаваць яму доступ да старонкі або выдаліць яго акаунт у выпадку парушэння карыстальнікам правілаў каментавання або пры выяўленнi ў дзеяннях карыстальніка прыкмет такога парушэння.