22:48 17 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Студэнты перад экзаменам, архіўнае фота

Беларускія ВНУ набралі больш за 50 тысяч студэнтаў

© Sputnik / Виталий Аньков
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4011

Прымалі студэнтаў у бягучым годзе 42 дзяржаўныя ВНУ і дзевяць прыватных.

МІНСК, 15 жні — Sputnik. Беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы сёлета набралі 50 400 студэнтаў, паведаміла журналістам першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Ірына Старавойтава.

Прыёмная кампанія ў беларускія ВНУ завяршылася напачатку жніўня: адбылося залічэнне як на бюджэтную, так і на платную формы атрымання адукацыі.

"У гэтым годзе 42 установы вышэйшай адукацыі дзяржаўных і дзевяць прыватных прымалі дакументы ад абітурыентаў", — распавяла Старавойтава.

Паводле слоў намесніка міністра, у цэлым ВНУ набралі 50 400 студэнтаў. Бясплатна вучыцца будуць 26 400 чалавек, платна — 24 тысячы чалавек. На дзённую форму атрымання адукацыі прынята 21,7 тысячы чалавек.

"Шэраг спецыяльнасцяў апынуліся найбольш запатрабаванымі — напрыклад, рэжысура кіно і тэлебачання — больш за шэсць чалавек на месца. Ці спартыўна-турыстычная дзейнасць — сем чалавек на месца. На адно месца графічнага дызайну прэтэндавалі 11 абітурыентаў", — прывяла прыклад Старавойтава.

Сярод спецыяльнасцяў з найбольш высокімі прахаднымі баламі былі міжнароднае права, стаматалогія, сучасныя замежныя мовы, арганізацыя паветраных палётаў, адзначыла намеснік міністра. Невысокія балы былі на такія спецыяльнасці, як лясная гаспадарка і вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў.

По теме

Уступная кампанія 2018: апошнія навіны
"Яндэкс" назваў самыя папулярныя ВНУ сярод беларускіх абітурыентаў
Тэги:
студэнты, ВНУ, Міністэрства адукацыі РБ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы