15:01 20 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Дзённік, архіўнае фота

Стала вядома, як будуць выглядаць школьныя дзённікі ў гэтым годзе

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2620

Амаль на ўсіх дзённіках з'явіцца рэклама Еўрапейскіх гульняў 2019 года, якія пройдуць у Мінску.

МІНСК, 15 жні — Sputnik. Міністэрства адукацыі паказала вокладкі школьных дзённікаў на новы навучальны год. Фота былі апублікаваныя на сайце ведамства.

З новага — на вокладках амаль усіх дзённікаў з'явіўся лагатып II Еўрапейскіх гульняў-2019, да якіх рыхтуецца Мінск. Убачыць яго можна як на пярэднім, так і адваротным баку дзённікаў.

Логотип II Европейских игр может быть расположен на лицевой части дневника
Лагатып II Еўрапейскіх гульняў можа быць размешчаны на пярэдняй частцы дзённіка

Самі вокладкі выкананы ў розных тэматыках. Традыцыйна намаляваная беларуская прырода і помнікі архітэктуры. Некаторыя вокладкі ўпрыгожаны гарадскімі краявідамі, у ліку якіх раён Нямігі ў Мінску.

В некоторых вариантах дневников логотип II Европейских игр будет на тыльной части
У некаторых варыянтах дзённікаў лагатып II Еўрапейскіх гульняў будзе на тыльнай частцы

Дзённікі ў гэтым годзе будуць друкаваць адразу некалькі друкарняў, якія знаходзяцца ў Мінску, Брэсце, Барысаве, Гародні, Гомелі, Магілёве і Маладзечне. Міністэрства паведаміла, што вокладкі ўжо ўзгодненыя.

Выкарыстоўваць надрукаваныя за мяжой дзённікі або надрукаваныя "прыватнікамі" не дазваляецца.

Поўны пералік дзённікаў, зацверджаных да 2018/2019 навучальнага года, можна паглядзець на сайце Мінадукацыі.

По теме

Чыноўнікі прыдумалі, што рабіць з цэнамі на школьнае харчаванне
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы